Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
4 лістапада 2019

Мазыране прынялі ўдзел ва ўнікальнай міжнароднай акцыі памяці «Дзеля славы агульнай Перамогі»

Мазыране прынялі ўдзел ва ўнікальнай міжнароднай акцыі памяці “Дзеля славы агульнай Перамогі”. Яна прысвечана 75-ай гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Зямля з Радзімы – святыня. Родная зямля, прасякнутая крывёй людзей, якія загінулі на вайне, – удвая. Мазыр далучыўся да ўнікальнай міжнароднай акцыі памяці “Дзеля славы агульнай Перамогі!”. Ствараючы новую культуру памяці пра Вялікую Айчынную вайну, яе ўдзельнікі збіраюць зямлю з брацкіх пахаванняў і памятных мемарыялаў былых рэспублік СССР. Ва ўрачысты дзень – 9 Мая 2020 года – капсулы з зямлёй з усіх беларускіх месцаў памяці будуць змешчаны ў крыпту Храма-Помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску. Курган Славы стаў першым месцам у раёне, дзе збіралі зямлю. На мерапрыемства сабраліся прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, а таксама Мазырскага райжылкамгаса, чые супрацоўнікі сочаць за парадкам на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу. У брацкай магіле на тэрыторыі Кургана пахаваны астанкі 252 воінаў, якія загінулі, абараняючы наш раён ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Жывых відавочцаў падзей Вялікай Айчыннай вайны з кожным годам становіцца ўсё менш. Адзіным сведкам застанецца зямля з памятных месцаў вайны, з месцаў гібелі воінаў і мірных жыхароў. Збіраючы яе ў адным месцы, удзельнікі міжнароднай акцыі спадзяюцца, што змогуць аб’яднаць у народнай памяці ўсіх, хто змагаўся плячом да пляча, здабываючы Перамогу. /Тэлеканал “Мазыр”/

Да спіса навін