Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
27 чэрвеня 2019

Марына Літвінчук і Вольга Худзенка перамаглі ў веславанні на байдарцы на 500 м на II Еўрапейскіх гульнях

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі Марына Літвінчук і Вольга Худзенка перамаглі ў веславанні на байдарцы на 500 м на II Еўрапейскіх гульнях, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Беларускі, якія даўно выступаюць разам, з першых метраў дыстанцыі на вяслярным канале ў Заслаўі ўзялі высокі тэмп і выйшлі ў лідары. Першае месца Марына Літвінчук і Вольга Худзенка не саступілі да самага фінішу, і пачалі святкаваць поспех яшчэ да таго, як перасеклі стужку. Час пераможцаў – 1 мін. 40,888 сек. Сярэбранымі прызёрамі Гульняў сталі вопытныя Ганна Караш і Данута Козак з Венгрыі, а бронзавыя медалі заваявалі прадстаўніцы Расіі Кіра Сцяпанава і Анастасія Панчанка. У бягучым сезоне беларускія байдарачніцы Марына Літвінчук і Вольга Худзенка з’яўляюцца аднымі з лідараў сезону, перамогшы ў “двойцы” на 500 м на этапе Кубка свету ў Познані.
Чытаць цалкам: https://www.belta.by/sport/view/marina-litvinchuk-i-olga-hudenko-pobedili-v-greble-na-bajdarke-na-500-m-na-ii-evropejskih-igrah-352703-2019/

Да спіса навін