Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
8 жніўня 2019

Як працуе зернесушыльны комплекс КСУП «Мазырская агароднінная фабрыка»

У гарачую пару кожны сельскагаспадарчы працэс мае важнае значэнне. Сушка збожжа – не выключэнне. Для таго, каб паглядзець, як працуе зернесушыльны комплекс, мы адправіліся ў КСУП «Мазырская агароднінная фабрыка».
У цяперашні час зернесушылку прадпрыемства арандуе. Праца кіпіць – комплекс не спыняецца ні на хвіліну.
«Працуем кругласутачна. Зерне прывозяць вільготнасцю ў 18%. Нам трэба дасушыць яго да 14–12%. Адна партыя – 5–6 гадзін. Так што працы шмат», – расказвае аператар зернесушыльнага комплексу Сяргей Іванавіч Гвоздзь.
Экскурсія па тэрыторыі аб’екта займае ўсяго некалькі хвілін – комплекс невялікі.
Але разам з тым праца тут – справа адказная.
Пры няправільным падыходзе ўсе намаганні шматлікай каманды, у якую ўваходзяць аграномы, раслінаводы, механізатары, інжынеры, будуць марнымі. Бо збожжа можа быць сапсавана, што недапушчальна – у гэтым перакананы Сяргей Іванавіч. Гаворыць, што сам да сваёй справы ставіцца старанна. Такім жа адносінам вучыць і свайго сына Івана. Малады чалавек змяняе бацьку.
«Галоўнае, зразумець агульны прынцып працы, а ўсё астатняе ўжо залежыць ад асабістых якасцей чалавека. Працавітасць, адказнасць, сабранасць, аператыўнасць, уважлівасць», – пералічае састаўныя паспяховай працы Іван.
Малады аператар прызнаецца, што першы год працы хоць і нялёгкі, але даволі цікавы, бо хлопец на практыцы асвойвае новую прафесію. Гэта заўсёды захоплівае, тым больш, калі справа прыходзіцца па душы.
Перад сушкай працаўнікі прадпрыемства ў абавязковым парадку вымяраюць вільготнасць складзіраванага збожжа. Бо часта здараецца так, што зусім сухое на выгляд зерне патрабуе дапрацоўкі. Пакуль аператар кантралюе работу ўсіх датчыкаў, памочнік упэўнена сочыць за загрузкай збожжа ў бункер.
За суткі на зернесушыльным комплексе КСУП «Мазырская агароднінная фабрыка» прасушваюць каля 40 тон збожжа, якое потым аператыўна паступае на склады. Вялікагрузныя машыны, што прыехалі з поля, не прастойваюць ніводнай лішняй хвіліны – разгружаюць транспарт аператыўна. А як па-іншаму, бо надвор’е гэтым летам капрызнае. Кожная хвіліна на ўліку, як на полі, так і тут, на зернесушылцы. /Газета “Жыццё Палесся”/

Да спіса навін