Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
21 чэрвеня 2019

Гарадскі турнір па інтэлектуальных гульнях «Залатая сава» прайшоў у забаўляльным комплексе «Сіці-цэнтр»

Гарадскі турнір па інтэлектуальных гульнях «Залатая сава» прайшоў у забаўляльным комплексе «Сіці-цэнтр». Яго ўдзельнікамі стварылі 16 каманд – зборных і тых, што прадстаўляюць розныя прадпрыемствы Мазыра.
Сярод прыхільнікаў інтэлектуальных спаборніцтваў Мазыра гарадскі турнір «Залатая сава» займае асаблівае месца. У адрозненне ад папулярных паб-квізаў, удзел у ім бясплатны, пераможцы і прызёры атрымліваюць падарункі. І ў цэлым, пазмагацца за «саву» збіраюцца самыя моцныя прадстаўнікі прадпрыемстваў рэгіёна. Арганізатарам турніру выступае аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Удзел у сёлетнім турніры прынялі 16 каманд па 6 чалавек у кожнай. Сярод іх – прадстаўнікі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода, «Палессепраекта», гарадской гімназіі, піўзавода, кінатэатра “Мір” і некалькі зборных дружын. У зале забаўляльнага комплексу «Сіці-цэнтр» можна было сустрэць як навічкоў, так і даўніх прыхільнікаў гэтага турніру.
Пытанні на веданне сучаснага мастацтва, новых тэхналогій і гісторыі, па традыцыі, рыхтаваў Расціслаў Міневіч.
Золата турніру ў гэтым годзе дасталася зборнай камандзе з гаворачай назвай «Пнём аб саву». Дарэчы, наступнае масавае маладзёжнае мерапрыемства ў Мазыры прызначана на 30 чэрвеня. З 17.00 да 21.00 у гарадскім парку будзе святкавацца Дзень моладзі. Арганізатары абяцаюць цікавую і насычаную забаўляльную праграму. /Тэлеканал “Мазыр”/

Да спіса навін