Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
6 верасня 2019

Фестываль каля кінатэатра “Мір”

Субота, 7 верасня, стане сапраўдным фестывальным днём. Мазыран усіх узростаў запрашаюць на два яркіх мерапрыемствы. Лакацыя ўжо звыклая – пляцоўка каля кінатэатра “Мір”.
Фестывальны дзень для ўсёй сям’і пройдзе ў Мазыры 7 верасня. Чакаецца адразу дзве незабыўныя падзеі! Мыльна-паветранае шоу і яркая дыскатэка пад адкрытым небам. Адкрые святочны дзень Фестываль мыльных бурбалак. У 12:00 юным гасцям і іх бацькам пакажуць інтэрактыўнае шоу з бурбалкамі-гігантамі, у якіх зможа змясціцца чалавек у поўны рост. Дапоўняць уяўленне фокуснікі і аніматары з вясёлымі конкурсамі, якія не дазволяць гледачам сумаваць. Кошт уваходу – 5 рублёў (набор для стварэння мыльных бурбалак уключаны ў кошт). У 14:00 жыхароў горада чакае адна з самых папулярных падзей фармаце open-air – Фестываль фарбаў ColorFest. На сцэну выйдуць вядучыя і дыджэі – пад іх музыку выстаяць на месцы будзе складана! Самы чаканы момант – масавы маляўнічы залп: у адно імгненне ўдзельнікі падкінуць уверх фарбы розных колераў, стварыўшы ў небе яркае воблака. Дарэчы, фарба бяспечная: у яе натуральны склад. Далучыцца да казачнай феерыі зможа кожны, хто набудзе ўваходны квіток за 5 рублёў. У яго кошт уваходзіць і пакецік фарбы. Месца правядзення фестываляў – пляцоўка каля кінатэатра “Мір”.

Да спіса навін