Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
9 верасня 2019

Эвакуацыя ў ГЦ «Global Market»

Акцыя “Адзіны дзень бяспекі” праходзіць у Беларусі. Гэта комплекс мэтанакіраваных прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне граматным паводзінам ва ўмовах НС. У Мазыры прайшло адно з самых яркіх і масавых мерапрыемстваў.
Наведвальнікі мазырскага гандлёвага цэнтра «Глобал Маркет» сталі мімавольнымі ўдзельнікамі рэспубліканскай акцыі “Адзіны дзень бяспекі”. Звычайны будзённы дзень перапыніў сігнал трывогі, пасля якога наведвальнікі і супрацоўнікі сталі пакідаць цэнтр без панікі. Паводле легенды вучэнняў у гандлёвым павільёне на трэцім паверсе пажар. У выніку разгулу стыхіі эвакуіравацца атрымалася не ва ўсіх. Перад супрацоўнікамі МНС, якія аператыўна прыбылі, стаіць задача не толькі ўзяць надзвычайную сітуацыю пад кантроль, але ў першую чаргу выратаваць людзей. У выніку пацярпелыя выратаваны, умоўнае НЗ ліквідавана ў самы кароткі тэрмін. Нягледзячы на тое, што з-за вучэнняў работа гандлёвага цэнтра на некаторы час была прыпынена, наведвальнікі аднесліся з паразуменнем. Бо найперш бяспека, а значыць, жыццё і здароўе. Усяго паўтара года прайшло з Кемераўскай трагедыі, дзе ў выніку пажару ў гандлёвым цэнтры загінулі 60 чалавек, з якіх большасць дзяцей.
Супрацоўнікі МНС у самы кароткі тэрмін адпрацавалі свае дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару на аб’екце з масавым знаходжаннем людзей. Гандлёвы цэнтр пачаў працаваць у звыклым рэжыме. А супрацоўнікі МНС сумесна з добраахвотным пажарным таварыствам і гаргазам працягнулі ўжо прафілактычную дзейнасць. Рэспубліканская акцыя “Адзіны дзень бяспекі” – гэта асарці мерапрыемстваў, у якіх прымаюць удзел многія: ад дзяржструктур да грамадскіх арганізацый. Мэта – прапаганда бяспечных паводзін і, у цэлым, развіццё ў грамадстве культуры бяспечнай жыццядзейнасці. /Тэлеканал “Мазыр”/

Да спіса навін