Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
11 верасня 2019

ЭКСПРЭС-ІНФАРМАЦЫЯ СЛУЖБЫ ВЫРАТАВАННЯ 101

Лічбы і факты
У перыяд з 2 па 8 верасня на тэрыторыі горада Мазыра і Мазырскага раёна пажараў не адбылося і ў 3 выпадках паведамленне аб здарэнні не пацвердзілася. Усяго з пачатку года на Мазыршчыне адзначана 31 вогненнае здарэнне, дзе загінулі 3 чалавекі. За гэты ж перыяд у Беларусі зарэгістравана 4315 пажараў, ахвярамі агню сталі 313 чалавек. Яшчэ 5970 чалавек былі выратаваны работнікамі МНС пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

Аказанне дапамогі насельніцтву
На мінулым тыдні падраздзяленні МНС 11 разоў накіроўваліся на аказанне дапамогі насельніцтву. У трох выпадках ратавальнікі выязджалі на дэзінсекцыю гнёздаў джаланосных насякомых. У шасці выпадках была сабрана разлітая ртуць з разбітых тэрмометраў. Накіроўваліся работнікі МНС таксама на ліквідацыю наступстваў падгарання ежы на пліце.

Адзіны дзень бяспекі
Падышлі да завяршэння акцыі МНС “У цэнтры ўвагі – дзеці!” і “Адзіны дзень бяспекі”, якія паралельна праходзілі па ўсёй краіне на працягу першай дэкады верасня. У гэтыя дні ратавальнікі наведалі ўсе навучальныя ўстановы Мазыра і Мазырскага раёна, дзе правялі з дзецьмі «Урокі бяспекі». У рамках прафілактычных мерапрыемстваў былі арганізаваны інтэрактыўныя пляцоўкі, конкурсы і віктарыны, якія дазволілі падрабязна вывучыць некаторыя правілы бяспекі жыццядзейнасці. Таксама ратавальнікі правялі тэматычныя сустрэчы ў працоўных калектывах, дзе абмяркоўваліся пытанні бяспечнай эвакуацыі ў выпадку небяспекі. Асобная ўвага была нададзена адпрацоўцы планаў эвакуацыі на практыцы. На працягу ўсёй акцыі ў рамках дзён адчыненых дзвярэй праходзілі экскурсіі ў пажарныя аварыйна-выратавальныя падраздзяленні МНС, дзе і рабяты, і педагогі змаглі пазнаёміцца з буднямі агняборцаў і пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікай. Яшчэ адным падарункам для дзятвы ад драматычнага тэатра імя Івана Мележа стала тэатральная пастаноўка «Непаслухмяным запалка», якая прайшла ў сценах гарадскога палаца культуры.

Узгаранні ў лясным масіве
За мінулы тыдзень на тэрыторыі Мазырскага раёна адбыліся 2 узгаранні ў лясным масіве, на ліквідацыю якіх накіроўваліся сілы і сродкі ДДЛГУ “Мазырскі вопытны лясгас”. З мэтаю недапушчэння ўзгаранняў у прыродных экасістэмах арганізавана штодзённае правядзенне рэйдаў, у тым ліку і ў начны час. Пры ўсталяванні супрацьпажарнага рэжыму ў лясах для маніторынгу абстаноўкі задзейнічана таксама і авіяцыя.
Пры выяўленні загарання ў лесе або паблізу ад яго ляснога подсцілу, пасечаных рэштак галоўная задача – не даць пажару набраць сілу і распаўсюдзіцца. Для гэтага варта патушыць агонь, старанна агледзець месца гарэння і пераканацца, што не засталося ачагоў гарэння. У тых выпадках, калі самастойна агонь патушыць не атрымоўваецца, неабходна паведаміць аб пажары ў органы лясной аховы, у мясцовыя органы ўлады ці міліцыю.
Пры тушэнні загаранняў у лесе самым распаўсюджаным спосабам з’яўляецца захлёстванне агню на беражку пажару. Для захлёствання выкарыстоўваюцца зялёныя галіны. Эфектыўна таксама закідванне беражку пажару грунтам, які астуджае падпаленыя матэрыялы і пазбаўляе іх доступу паветра. Падчас тушэння неабходна выконваць правілы пажарнай бяспекі і цвёрда ведаць, што пры верхавых лясных пажарах, калі гараць кроны дрэў, сховішчам могуць служыць берагі вадаёмаў, буйныя паляны, ліставы лес без хвойніку. Не варта шукаць прытулку на дарогах і прасеках, акружаных хваёвым лесам, асабліва маладняком з нізка апушчанымі кронамі, а таксама ў логах, парослых лесам.
У сувязі з тым, што большасць лясных пажараў узнікае ад незатушаных вогнішчаў, то распальваць іх у сухое, цёплае і ветранае надвор’е не дапускаецца.

Як навучыць дзіця асноўным правілам бяспекі?
Для пачатку трэба памятаць, што маленькія дзеці, калі нешта адбылося або калі іх дзеянні сталі прычынай агню, часцей за ўсё палохаюцца і хаваюцца. Яны баяцца расказаць дарослым, што адбылося. Не ўмеючы дзейнічаць і не разумеючы небяспекі дыму, малыя ратуюцца ад агню пад ложкамі, у шафах.
У першую чаргу патлумачце дзецям, што гульні з запалкамі, печкай, разеткамі могуць прывесці да пажару, які зробіць ім балюча. Лепшая форма падачы інфармацыі для іх – гэта гульня. Пагуляйце з ім у «Што робім, калі…». Не прыцягваючы лішняга ўвагі да саміх свавольстваў, патрэніруйце дзіця ў першую чаргу паведамляць дарослым і пакідаць памяшканне, дзе нешта здарылася. Абмяркоўвайце з дзіцём сітуацыі, што адбываюцца, – на вуліцы, у хатнім становішчы, па дарозе ў дзіцячы сад. Каменціруйце, чаму трэба паступаць так, а не інакш, і хто паступае няправільна.
Дзіця малодшага школьнага ўзросту павінна ведаць хатні адрас і нумар тэлефона. Навучыце яго карыстацца мабільным тэлефонам, каб пры неабходнасці ён мог патэлефанаваць у службы экстранай дапамогі, а таксама вам на работу. Каля хатняга тэлефона замацуйце ліст паперы з усімі неабходнымі нумарамі. Раскажыце дзіцяці, пры якіх абставінах імі можна карыстацца.

Праверка паказала
У бягучым годзе праводзілася выбарачная праверка ДП «Саўгас-камбінат «Зара» (дырэктар – Слінько А.М.). У ходзе правядзення праверкі выяўлены шэраг парушэнняў заканадаўства аб пажарнай бяспецы, а менавіта: адсутнасць неабходнай колькасці першасных сродкаў пажаратушэння, адсутнасць знакаў, якія паказваюць катэгорыі па выбуховапажарнай небяспецы будынкаў, не ўсе дзверы вонкавых эвакуацыйных выхадаў на шляхах эвакуацыі забяспечваюць магчымасць іх вольнага адчынення знутры без ключа, сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі і абвесткі людзей пры пажары ў адміністрацыйным будынку ў в. Гурыны, у будынках птушкафабрыкі ў аг. Міхалкаўская Рудня знаходзяцца ў няспраўным стане. Не ў поўным аб’ёме выконваюцца абавязкі па забеспячэнні пажарнай бяспекі.

Мазырскае раённае падраздзяленне МНС

Да спіса навін