Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
26 сакавіка 2020

Экспрэс-інфармацыя службы выратавання 101

Лічбы і факты

У перыяд з 17 па 23 сакавіка на тэрыторыі горада Мазыра і Мазырскага раёна адбыўся 1 пажар, на якім загінуў 1 чалавек і 1 траўміраваны. Усяго з пачатку года ў г. Мазыры і раёне адзначана 12 вогненных здарэнняў, на якіх загінулі 3 чалавекі. За гэты ж перыяд у Беларусі зарэгістравана 1199 пажараў, ахвярамі агню сталі 174 чалавекі. Яшчэ 1687 чалавек былі выратаваны работнікамі МНС пры ліквідацыі здарэнняў. Як і раней, асноўнай прычынай узгаранняў застаецца неасцярожнасць пры абыходжанні з агнём. 

Аказанне дапамогі насельніцтву

На працягу мінулага тыдня ратавальнікі Мазырскага раённага падраздзялення МНС 9 разоў выязджалі на аказанне дапамогі насельніцтву і арганізацыям. У 8 выпадках праводзіліся работы па зборы разлітай ртуці з бытавых тэрмометраў, у адной сітуацыі дапамога ратавальнікаў спатрэбілася для выкрыцця дзвярэй кватэры. 

Гібель у агні

18 сакавіка ў 17:54 у службу выратавання па тэлефоне «101» паступіла паведамленне аб пажары жылога дома па вуліцы Леніна ў вёсцы Слабада Мазырскага раёна. Пасля прыбыцця да месца выкліку ратавальнікаў назіралася задымленне ў доме. Пры правядзенні разведкі ратавальнікамі ў доме на падлозе ў жылым пакоі выяўлена маці гаспадара дома 1930 г.н. У выніку пажару агнём пашкоджаны канапа, пасцельныя прыналежнасці, 1 кв. метр падлогі. Пажар ліквідаваны насельніцтвам да прыбыцця падраздзяленняў МНС пры дапамозе падручных сродкаў. У ходзе разбору ўстаноўлена, што гаспадар домаўладання быў выратаваны насельніцтвам да прыбыцця падраздзяленняў МНС. Мяркуемая версія прычыны ўзнікнення пажару - неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Варта адзначыць, што з пачатку бягучага года гэта ўжо 3 гібель у агні. Таму работнікі МНС заклікаюць жыхароў нашага рэгіёна да асцярожнага абыходжання з агнём ва ўсіх яго праяўленнях. Калі ў вашым доме ёсць людзі, якія кураць, паспрабуйце прытрымлівацца правілаў бяспекі і не дапускайце курэння зблізку згараемых матэрыялаў. 

Пячное ацяпленне - знак небяспекі

У сувязі з марозным надвор’ем, якое ўсталявалася на гэтым тыдні, грамадзянам варта звярнуць асаблівую ўвагу на захаванне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення. Жыхарам дамоў з цеплагенерыруючымі прыладамі хацелася б нагадаць, што з мэтай бяспекі тапіць печ больш як 2 гадзіны не рэкамендуецца. Сцены, у якіх праходзяць дымавыя каналы, павінны быць без расколін, а на гарышчах - атынкаваныя і пабеленыя. Пад топачнай адтулінай павінен размяшчацца перадтопачны ліст з негаручага матэрыялу памерам 50х70 см. Забараняецца пакідаць печ, якая топіцца, без нагляду і давяраць даглядаць за ёй дзецям. 

Пажар у экасістэмах

З надыходам пажаранебяспечнага перыяду ў Беларусі сталі частымі выпадкі бескантрольнага выпальвання сухой расліннасці. Паводле аператыўных дадзеных за апошнія дні сіламі МНС ліквідуецца каля сотні ўзгаранняў у экасістэмах кожныя суткі. Ратавальнікі Мазырскага раённага падраздзялення МНС выязджалі на тушэнне падобных узгаранняў на працягу тыдня 26 разоў. Сітуацыя пагаршаецца парывамі моцнага ветру, з-за якога ачагі ўзгарання разрастаюцца з высокай хуткасцю. Для кантролю пажаранебяспечнай абстаноўкі ратавальнікі праводзяць шматлікія рэйдавыя мерапрыемствы, падчас якіх нагадваюць людзям пра неабходнасць захавання нормаў пажарнай бяспекі. Калі ж вы сталі відавочцам падобнага ўзгарання, то не праходзьце міма падпаленай травы, неадкладна паведамляйце пра гэта ў дзяжурную службу МНС па тэлефонах 101 або 112. 

Праверка паказала

Да цяперашняга часу Мазырскім раённым падраздзяленнем МНС скончаны маніторынг ААТ «Мазырскі дрэваапрацоўчы камбінат» (дырэктар Лук’яненка А.Н.).

З мэтаю ліквідацыі выяўленых пры маніторынгу парушэнняў заканадаўства аб пажарнай бяспецы дырэктару прадпрыемства прапанавана выканаць наступныя мерапрыемствы:

- забяспечыць адчыненне замкаў дзвярэй эвакуацыйных выхадаў звонку ў асобных будынках знутры без ключа;

- забяспечыць захоўванне гаручых адходаў на патрабаванай адлегласці ад асобных будынкаў прадпрыемства;

- забяспечыць свабодны доступ да ручных пажарных апавяшчальнікаў аўтаматычнай сістэмы пажарнай сігналізацыі ў асобных будынках;

- укамплектаваць рукавамі і стваламі пажарныя краны;

- прывесці ў адпаведнасць існуючыя планы эвакуацыі людзей пры пажары ў будынку адміністрацыйна-бытавога корпуса;

- правесці выпрабаванні вонкавых пажарных лесвіц, забяспечыць увод у эксплуатацыю ва ўстаноўленым парадку будынка цэха па вытворчасці брыкетаў,

- размясціць паказальнікі катэгорый па выбуховапажарнай і пажарнай небяспецы на дзвярах (варотах) вытворчых (складскіх) памяшканняў.

У ходзе наглядна-прафілактычных мерапрыемстваў інтэрната ААТ «Мазырсоль» (генеральны дырэктар Галімаў А.Г.) па забеспячэнні пажарнай бяспекі недахопаў не ўстаноўлена. Пры праверцы працаздольнасці сістэм пажарнай аўтаматыкі дадзенага інтэрната абслуговаючай арганізацыяй ААТ «Спецпрамаўтаматыка» заўваг таксама не выяўлена.

 

Мазырскае раённае падраздзяленне МНС

 


Да спіса навін