Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
7 жніўня 2019

Экскурсія ў трамвайнае дэпо

Цікавае мерапрыемства было арганізавана ў летнія канікулы для дзяцей, што знаходзяцца пад апекай дзяржслужбаў і прыёмных сем’яў. Больш за пяцьдзясят хлопчыкаў і дзяўчынак пабывалі на экскурсіі ў трамвайным упраўленні Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода.
Зрабіць летнія канікулы не проста вясёлымі і бестурботнымі, а цікавымі і карыснымі. Такую задачу ставяць перад сабой сучасныя бацькі і педагогі. Іх падтрымліваюць і зацікаўленыя дзяржслужбы, прадпрыемствы і арганізацыі. У ліпені для выхаванцаў Мазырскага сацыяльна-педагагічнага прытулку, дзяцей з прыёмных сем’яў і дзяцей, якія выхоўваюцца ў дамах сямейнага тыпу, была арганізавана экскурсія ў трамвайнае ўпраўленне нафтаперапрацоўчага завода. Ініцыятыву кіраўніцтва сацпрытулку ахвотна падтрымалі ў адміністрацыі НПЗ. Сваю падтрымку аказала і першасная арганізацыя Белхімпрафсаюза.
У трамвайным дэпо дзецям заўсёды ёсць што паглядзець. Пачынаючы ад вучэбных класаў і заканчваючы самімі трамваямі, на якіх штодня на свае працоўныя месцы прыязджаюць сотні завадчан. Для цікаўных хлопчыкаў і дзяўчынак экскурсія стала вельмі пазнавальнай. А яшчэ – атрымала прафарыентацыйны характар. Некаторыя з юных гасцей выказалі жаданне ў будучым працаваць у трамвайным упраўленні.
У працяг мерапрыемства – пікнік на вяслярнай базе СДЮШАР «Жамчужына Палесся». Яго для дзяцей арганізавала і правяла завадская моладзь. /Тэлеканал “Мазыр”/

Да спіса навін