Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
6 верасня 2019

Адкрыццё басейна адбудзецца 9 верасня

Панядзелак, 9 верасня, абяцае стаць вельмі радасным днём для тысяч жыхароў Мазыра. Гарадскі плавальны басейн адкрыецца пасля працяглага рамонту. Маштабныя работы па яго мадэрнізацыі і рэканструкцыі доўжыліся з 2017 года. За гэты час будаўнікі ўцяплілі фасад, памянялі вокны і дах. У парадак прыведзены камунікацыі – сістэмы ачысткі вады, унутраняя каналізацыя, тэхналагічныя трубаправоды. У адноўленым басейне наведвальнікаў чакаюць вялікая і малая чаша, а таксама трэнажорная зала. З камфортам пераапранацца можна будзе ў зручных раздзявалках. Яшчэ адна прыемная навіна ад адміністрацыі басейна: плаванню цяпер тут навучаць дзетак ва ўзросце ад трох гадоў! Таксама працягнуць працаваць дзіцячыя аздараўленчыя групы і групы па аквааэробіцы для жанчын.

Да спіса навін