Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мазырскі раённы выканаўчы камітэт
4 ліпеня 2019

Адкрыццё аддзялення рэнтгенаэндаваскулярнай хірургіі ў Мазыры

Знакавай падзеяй стала адкрыццё аддзялення рэнтгенаэндаваскулярнай хірургіі ў Мазырскай гарадской бальніцы.
Адкрыццё аддзялення – знакавая падзея не толькі для медыцынскага персаналу бальніцы, але і для ўсіх жыхароў Мазыршчыны, а таксама бліжэйшых раёнаў. Абсталяванне дазваляе аказваць высокатэхналагічную медыцынскую дапамогу пры хваробах сістэмы кровазвароту.
Фінансавыя сродкі, затрачаныя на арганізацыю новага хірургічнага аддзялення, – гэта грошы з рэспубліканскага і абласнога бюджэту. Ініцыятыва адкрыцця рэнтгенаперацыйнай у Мазыры належыць віцэ-прэм’еру Рэспублікі Беларусь, а ў мінулым старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзіміру Андрэевічу Дворніку.
– Ангіяграфія – гэта, калі гаварыць больш разгорнута, рэнтгенаўскі комплекс, які дазваляе з дапамогай увядзення кантрастнага рэчыва даследаваць пашкоджаны сасуд, – знаёміў нас з апаратам загадчык аддзялення рэнтгенаэндаваскулярнай хірургіі Павел Дзмітрыевіч Сініцкі. – Абсталяванне дазволіць аказваць малаінвазіўную аператыўную дапамогу пры вострым каранарным сіндроме людзям, хворым на інфаркт міякарда.
Калі раней мы такіх пацыентаў адпраўлялі ў Гомель, то цяпер можам аказаць дапамогу на месцы. Чым больш праходзіць часу ад пачатку захворвання – тым горшы прагноз. Пры развіцці інфаркту міякарда некроз мышцы з часам становіцца большым. Хутка аказаная дапамога дазваляе зберагчы жыццё і здароўе пацыента.
У аддзяленні – свой медыцынскі персанал. Урачы прайшлі перападрыхтоўку па эндаваскулярнай хірургіі на базе Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі і гатовы прыступіць да работы. /Газета “Жыццё Палесся”/

Да спіса навін