Галоўная /
18 сакавіка 2020
Аб правядзенні раённага суботніка
21 сакавіка 2020 года Мазырскім раёне праводзіцца раённы суботнік на працоўных месцах або ажыццяўленне добраўпарадкавання і прывядзенне ў належны стан тэрыторыі Мазырскага раёна на добраахвотнай аснове.
Прыняўшы ўдзел у гэтым мерапрыемстве, вы тым самым зможаце ўнесці асабісты ўклад на правядзенне грамадска-культурных мерапрыемстваў, дзяржаўных святаў, святочных дзён і памятных дат, якія адзначаюцца ў Мазырскім раёне, а таксама на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы і правядзенне рамонтных работ будынкаў устаноў, падведамных аддзелу адукацыі Мазырскага райвыканкама, і работ па добраўпарадкаванні іх тэрыторый.
Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення раённага суботніка, у добраахвотным парадку пералічваюцца на пазабюджэтны рахунак райвыканкама № BY20AKBB36414230001013300000 у АСБ «Беларусбанк», БІК АКВВВY21317 УНП400036117.