• RU

Адрес райисполкома:
247760, Гомельская область, г.Мозырь, пл.Ленина,16

Телефон приемной:
8-(0236)-32-21-40

Электронный адрес для деловой переписки: mozyrisp1@mail.gomel.by

г. Мозырь
г. Мозырь
Главная / Новости / Новости района
13 сентября 2017

Выстава "Фарбы Палесся"

8 верасня 2017 года на 17 гадзіне ў выставачнай зале аб'яднанага краязнаўчага музея адбылося адкрыццё выставы "Фарбы Палесся".

Выстава “Фарбы Палесся” – гэта своеасаблівая справаздача мастакоў Мазыршчыны за год творчасці. Яна адлюстроўвае ўзровень стану выяўленчага мастацства ў рэгіёне. Мэтай выставы з’яўляецца падтрымка інтарэсу да мастацтва, прапаганда творчасці мастакоў розных стыляў, а таксама знаёмства з імёнамі маладых мастакоў, такіх як Вольга Семухова, Чыгірова Вераніка, Макарэвіч Аляксандра, Вольга Баброўнік-Кавальчук і інш. У гэтым годзе ў выставе прымае ўдзел 35 мастакоў, у экспазіцыі прадстаўлена больш за 70 работ, выкананых у розных жанрах і стылях, зусім адрозных адзін ад аднаго па творчай манеры.

Запрашаем Вас наведаць выставу "Фарбы Палесся". Выстава будзе доўжыцца з 8 верасня па 1 кастрычніка. Мы знаходзімся па адрасе вул. Савецкая 132. Даведкі па тэлефоне 32-45-40

Кошт уваходнага білета:
• для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту – 70 кап.
• для астатніх катэгорый наведвальнікаў – 1 руб. 20 кап.