• RU

Адрес райисполкома:
247760, Гомельская область, г.Мозырь, пл.Ленина,16

Телефон приемной:
8-(0236)-32-21-40

Электронный адрес для деловой переписки: mozyrisp1@mail.gomel.by

Мозырский замок
Мозырский замок
12 декабря 2017

З 7 снежня ў кінатэатры “Мір” дэманструецца стужка нідэрландскіх кінематаграфістаў у беларускай агучцы “Шторм: Палаючы ліст”

З 7 снежня ў кінатэатры “Мір” дэманструецца стужка нідэрландскіх 
кінематаграфістаў у беларускай агучцы “Шторм: Палаючы ліст”. Прыгодніцкая стужка распавядае гісторыю ўратавання рукапісу 
Марціна Лютэра, вядомага хрысціянскага багаслова і рэфарматара. Цікавы сюжэт, вельмі ўдалыя дэкарацыі, музыка, гульня акцёраў і 
САМАЕ ГАЛОЎНАЕ БЕЛАРУСКАЯ МОВА!!!!! Вельмі добрае агучванне, 
прыемныя галасы, эмоцыі акцёраў, дубляж на высокім прафесійным 
узроўні. Кіно для сямейнага прагляду і глядзіцца нібы на адным 
подыху!!! 
А 9 снежня перад мазырскімі гледачамі выступіў кіраўнік аб’яднання «Кінаконг» Андрэй Кім з праэктам “Беларускія ўікэнды”(г.Мінск). 
Праэкт “Беларускія ўікэнды” – гэта кінапаказы стужак сусветнага кінематографа ў беларускай агучцы. Гледачы паслухалі аповед 
Андрэя Кіма аб кіно, чаму менавіта яго трэба глядзець і трохі гісторыі. 
Перад паказам фільма “Шторм: Палаючы ліст” гледачам быў прадстаўлены фільм мазырскага рэжысёра Сяргея Гараеўскага 
“Без тэрміну даўнасці" пра майстра старадаўніх інструментаў. 
Гэтак жа гледачы змаглі атрымаць асалоду ад цудоўных гукаў сярэднявечнай музыкі ў выкананні ансамбля "Альба Рутэнія". 
Фільм “Шторм:Палаючы ліст” можна паглядзець 11,12,13 снежня ў 17.00