Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -32-21-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
г. Мазыр
г. Мазыр
Галоўная / Улада

Улада

Старшыня райвыканкама


Паўлечка Алена Фёдараўна
г. Мазыр пл. Леніна, 16
каб. №301 (+375 236) 322140







Кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама.

Пытанні кадраў, абароны, дзяржаўнай бяспекі, унутраных спраў, фінансавых органаў, грамадзянскай абароны.

Непасрэдна падпарадкоўваюцца структурныя падраздзяленні райвыканкама:
аддзел арганізацыйна-кадравай работы,
аддзел унутраных спраў,
фінансавае кіраванне,
сельскія выканаўчыя камітэты.

Пытанні ўзаемадзеяння з: Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам і Гомельскім абласным Саветам дэпутатаў, Мазырскім міжраённым камітэтам дзяржаўнага кантролю, Мазырскім міжраённым аддзелам Упраўлення Камітэта Дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці, судом Мазырскага раёна, пракуратурай Мазырскага раёна, ваенным камісарыятам Мазырскага, Ельскага і Нараўлянскага раёнаў, Мазырскім мытным пастом.

Узначальвае:
атэстацыйную камісію,
камісію па прысваенні класаў дзяржаўным служачым райвыканкама,
конкурсную камісію па правядзенні конкурсу на займанне дзяржаўнай пасады,
экзаменацыйную камісію райвыканкама для правядзення кваліфікацыйнага экзамену для асоб, якія ўпершыню паступаюць на дзяржаўную службу.


Першы намеснік старшыні

Каленік Алена Антонаўна
каб. №319 (+375 236) 32-23-60


Пытанні эканомікі і эканамічнай рэформы, развіцця прамысловасці, у тым ліку: нафтахімічнай, мясцовай, дрэваапрацоўчай, лёгкай, перапрацоўчай, пытанні гандлю і грамадскага харчавання, прыдарожнага сэрвісу, спажывецкай кааперацыі, паслуг насельніцтву, эканоміі рэсурсаў, інвестыцыйнай дзейнасці, рэалізацыі інвестыцыйных праектаў і дагавораў, інавацыйнай дзейнасці, знешнеэканамічнай, банкаўскай дзейнасці, падатковай і фінансавай палітыкі, статыстычнага аналізу, працы і заработнай платы, страхавой дзейнасці, прадпрымальніцтва, распараджэння і эфектыўнага выкарыстання дзяржаўнай маёмасці, кантролю за выкананнем сацыяльных стандартаў, размяшчэння (распаўсюджвання) вонкавай рэкламы на тэрыторыі Мазырскага раёна.

Непасрэдна падпарадкоўваюцца структурныя падраздзяленні райвыканкама:
аддзел эканомікі,
аддзел гандлю і паслуг,
упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне (у частцы пытанняў працы, заработнай платы, аховы працы),
упраўленне землеўпарадкавання (у частцы правядзення аўкцыёнаў на права заключэння дагавораў арэнды зямельных участкаў, аўкцыёнаў па продажы зямельных участкаў у прыватную ўласнасць).
Аператыўныя пытанні фінансавага кіравання, аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама.

Пытанні:
камунальнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Школьнае харчаванне»,
камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мазырскі раённы камбінат бытавога абслугоўвання»,
адкрытага акцыянернага таварыства «Мазырская гандлёвая кампанія «Палессе»,
адкрытага акцыянернага таварыства «Мазырбудматэрыялы»,
адкрытага акцыянернага таварыства «Мазырскі гасцінічны комплекс «Прыпяць»,
адкрытага акцыянернага таварыства «Універсам «Цэнтральны»,
адкрытага акцыянернага таварыства «Дом быту «Візіт»,
аддзела статыстыкі Мазырскага раёна Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гомельскай вобласці,
Мазырскага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва,
Мазырскай міжраённай інспекцыі працы Гомельскага абласнога ўпраўлення дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь,
інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Мазырскім раёне,
прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Мазырскім раёне Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства «Белдзяржстрах»,
арганізацый абласнога падпарадкавання, якія знаходзяцца ў загадванні Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў (Белкаапсаюз), Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі «Белнафтахім», Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці «Беллёгпрам», Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам», Беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці «Беллеспапярпрам»,
грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку».
Пытанні ўзаемадзеяння з філіяламі банкаў.

Узначальвае:
камісію па арганізацыі і правядзенні аўкцыёну на права заключэння дагавораў арэнды зямельных участкаў грамадзянамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі, юрыдычнымі асобамі і аўкцыёну па продажы зямельных участкаў у прыватную ўласнасць грамадзян і недзяржаўных юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь,
камісію па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійных захворваннях,
камісію па арганізацыі і правядзенні штогадовага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю Мазырскага раёна па ахове працы,
камісію для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы.
конкурсную камісію па фарміраванні рэзерву кіруючых кадраў на замяшчэнне пасад, уключаных у пералікі кадравага рэестра райвыканкама,
камісію па ўдасканаленні плацяжоў і разлікаў,
пастаянна дзеючую камісію па кансервацыі асноўных сродкаў,
камісію па кіраванні і распараджэнні маёмасцю, што знаходзіцца ў камунальнай уласнасці Мазырскага раёна,
камісію па спісанні маёмасці,
камісію па папярэджанні эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва),
камісію па развіцці прадпрымальніцтва і арганізацыі новых вытворчасцей у Мазырскім раёне,
камісію па падвядзенні вынікаў штогадовага спаборніцтва па сацыяльна-эканамічным развіцці Мазырскага раёна,
камісію па арганізацыі гарадскіх і прыгарадных аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных сувязях на тэрыторыі Мазырскага раёна,
камісію па супрацьдзеянні карупцыі,
раённую камісію па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. №1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны».
Удзельнічае ў рабоце пастаяннай камісіі Мазырскага раённага Савета дэпутатаў па пытаннях эканомікі, бюджэту і фінансах, камунальнай уласнасці.
Каардынуе работу па ахове працы і арганізацыі кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы ў падведамасных структурных падраздзяленнях райвыканкама, а таксама ў курыруемых галінах і арганізацыях.



Намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання

Клімовіч Васіль Іванавіч
каб. №230 (+375 236) 32-13-20


Пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу раёна, харчовых рэсурсаў, вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, меліярацыі, хімізацыі, насенняводства, рыбаводства, пчалярства, лясной гаспадаркі, паляўнічай гаспадаркі, аховы жывёльнага і расліннага свету, зямельных адносін, геадэзіі і картаграфіі, гідраметэаралогіі.
Пытанні арганізацыі і дзейнасці садаводчых кааператываў.

Непасрэдна ўзначальвае ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

Непасрэдна падпарадкоўваецца ўпраўленне землеўпарадкавання райвыканкама (акрамя правядзення аўкцыёну на права заключэння дагавораў арэнды зямельных участкаў грамадзянамі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі, юрыдычнымі асобамі і аўкцыёну па продажы зямельных участкаў у прыватную ўласнасць грамадзян і недзяржаўных юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь).

Пытанні:
адкрытага акцыянернага таварыства «Мазырхімсэрвіс»,
адкрытага акцыянернага таварыства «Мазыртэхсэрвіс»,
адкрытага акцыянернага таварыства «Мазыраграпрамзаб»,
установы «Мазырская раённая ветэрынарная станцыя»,
філіяла перасовачнай механізаванай калоны-27 рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Калінкавічывадбуд»,
Мазырскай раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін,
Мазырскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь,
установы «Мазырская раённая арганізацыйная структура рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў»,
рэспубліканскага навуковага даччынога ўнітарнага прадпрыемства «Палескі інстытут раслінаводства»,
дзяржаўнай доследнай лесагаспадарчай установы «Мазырскі вопытны лясгас»,
Мазырскага міжраённага цэнтра па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя,
камунальных сельскагаспадарчых унітарных прадпрыемстваў Мазырскага і Нараўлянскага раёнаў,
фермерскіх гаспадарак, арганізацый абласнога падпарадкавання, якія знаходзяцца ў загадванні Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам», размешчаных на тэрыторыі Мазырскага раёна,
арганізацый мяса-малочнай прамысловасці.
Пытанні ўзаемадзеяння з цэнтрам банкаўскіх паслуг №338 у г.Мазыр Рэгіянальнай дырэкцыі па Гомельскай вобласці адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграпрамбанк».

Узначальвае:
пастаянна дзеючую экзаменацыйную камісію па пытаннях ахова працы ў сельскагаспадарчых арганізацыях,
камісію для правядзення штогадовага раённага конкурсу «Лепшы сельскі падворак»,
камісію па выбары месца размяшчэння зямельнага ўчастка,
камісію па каардынацыі і кантролі прыродаахоўнай дзейнасці,
камісію па недапушчэнні распаўсюджвання афрыканскай чумы свіней і іншых небяспечных захворванняў жывёл,
камісію па аказанні дапамогі дзікім жывёлам, якія знаходзяцца ў бядотным становішчы,

Удзельнічае ў рабоце пастаяннай камісіі Мазырскага раённага Савета дэпутатаў па аграрных і харчовых пытаннях, выдзялення і адабрання зямельных участкаў.
Каардынуе работу па ахове працы і арганізацыі кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы ў падведамасных структурных падраздзяленнях райвыканкама, а таксама ў курыруемых галінах і арганізацыях.



Намеснік старшыні

Галюк Фелікс Фёдаравіч
каб. № 125 (+375 236) 32-22-20

Пытанні ідэалагічнай работы, аховы здароўя, фармацыі, адукацыі, у тым ліку вышэйшай, культуры, фізічнай культуры, спорту і турызму, навукі, міграцыі, маладзёжнай палітыкі, сродкаў масавай інфармацыі, кінавідэапракату, рэлігійных канфесій і нацыянальнасцей, аздараўлення насельніцтва, сацыяльнай абароны, у тым ліку сацыяльныя пытанні па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, гуманітарнай дапамогі, грамадскай бяспекі і правапарадку, занятасці, арганізацыйнага забеспячэння выбараў, рэферэндумаў і іншых важных грамадска-палітычных кампаній і мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў раёне, развіцця тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, сувязей з грамадскімі арганізацыямі, палітычнымі партыямі, прафсаюзамі.

Непасрэдна падпарадкоўваюцца структурныя падраздзяленні райвыканкама:
аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі,
аддзел адукацыі, спорту і турызму,
упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне (акрамя пытанняў працы, заработнай платы, аховы працы),
камісія па справах непаўналетніх.

Пытанні:
дзяржаўнай установы «Мазырскі драматычны тэатр імя І. Мележа»,
установы «Рэдакцыя газеты «Жыццё Палесся»,
камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Тэлеканал «Мазыр»,
установы аховы здароўя «Мазырская цэнтральная гарадская паліклініка» і яе структурных падраздзяленняў,
установы аховы здароўя «Мазырская гарадская бальніца»,
установы «Мазырская гарадская дзіцячая бальніца»,
установы «Мазырскі гарадскі радзільны дом»,
установы «Мазырская гарадская стаматалагічная паліклініка»,
камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мазырская гарадская паліклініка №4»,
установы «Цэнтр медыцынскай рэабілітацыі для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з псіханеўралагічнымі захворваннямі «Вясёлка»,
установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мазырскага раёна»,
дзяржаўнай установы «Мазырскі дыспансер спартыўнай медыцыны»,
камунальнага спартыўнага ўнітарнага прадпрыемства «Футбольны клуб «Славія-Мазыр»,
дзяржаўных устаноў, падведамасных аддзелу адукацыі, спорту і турызму,
дзяржаўных устаноў, падведамасных аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі,
дзяржаўнай установы «Цэнтр цыркавога мастацтва «Арэна»,
Мазырскага раённага вузла паштовай сувязі Гомельскага філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белпошта».
Пытанні ўзаемадзеяння з раённымі камітэтамі прафсаюзаў, прафсаюзнымі арганізацыямі, раённымі арганізацыямі палітычных партый, раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», раённай арганізацыяй Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, раённым саюзам жанчын, раённай арганізацыяй Беларускага таварыства «Веды», Беларускім рэспубліканскім грамадствам ратавання на водах (ГРВОД), рэлігійнымі арганізацыямі і аб’яднаннямі нацыянальных меншасцей, грамадскімі арганізацыямі, фондамі, дзейнасць якіх звязана з аховай здароўя насельніцтва, спортам і турызмам.

Узначальвае:
назіральную камісію,
камісію па справах непаўналетніх,
раённую прызыўную камісію,
камісію садзейнічання кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе сумлення, веравызнання і рэлігійных арганізацыях,
камісію па прызначэнні заахвочвальных стыпендый адораным дзецям,
камісію па арганізацыі прыёму замежнай бязвыплатнай дапамогі,
грамадскую назіральную камісію па ахове гісторыка-культурнай спадчыны,
назіральную камісію,
тапанімічную камісію,
камісію па барацьбе з п’янствам і алкагалізмам,
мабільную групу райвыканкама,
працоўную групу па развіцці аграэкатурызму ў Мазырскім раёне,
працоўную групу па арганізацыі прафілактычных работ з грамадзянамі, якія вядуць антыграмадскі лад жыцця,
апякунскі савет тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мазырскага раёна,
раённы каардынацыйны савет па справах інвалідаў,
каардынацыйны савет па прафілактыцы ВІЧ-інфекцый у Мазырскім раёне,
каардынацыйны савет па рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006г. №18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях».

Удзельнічае ў рабоце пастаянных камісій Мазырскага раённага Савета дэпутатаў па пытаннях сацыяльна-культурнай сферы і сацыяльнай абароны насельніцтва.
Каардынуе работу па ахове працы і арганізацыі кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы ў падведамасных структурных падраздзяленнях райвыканкама, а таксама ў курыруемых галінах і арганізацыях.



Намеснік старшыні

Дылюк Сяргей Віктаравіч
каб. №210 (+375 236) 32-52-27

Пытанні надзвычайных сітуацый, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, жыллёвай палітыкі, энергазберажэння, абароны насельніцтва ад наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС (акрамя сацыяльных пытанняў па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС), рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лютага 2012 г. №100 «Аб мерах па ўдасканаленні ўліку і скарачэнні колькасці пустых і старых дамоў у сельскай мясцовасці», аховы навакольнага асяроддзя, развіцця будаўнічага комплексу, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, паліўна-энергетычнага комплексу, будаўніцтва рэспубліканскіх і мясцовых дарог, газазабеспячэння, камунікацыі, у тым ліку: кантролю за станам і ўтрыманнем аўтамабільных дарог, парадкам у прыдарожных палосах, сувязі і інфармацыі, размеркавання і выкарыстання капітальных укладанняў.
Пытанні дзейнасці арганізацый забудоўшчыкаў і таварыстваў уласнікаў, гаражна-будаўнічых кааператываў.
Каардынуе дзейнасць у сферы абыходжання з другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі на тэрыторыі Мазырскага раёна.

Непасрэдна падпарадкоўваюцца:
аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама,
аддзел архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама.

Пытанні:
камунальнага жыллёвага ўнітарнага прадпрыемства «Мазырскі райжылкамгас»,
Мазырскай інспекцыі Гомельскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду,
Мазырскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры»,
установы «Мазырскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»,
Мазырскай райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя,
камунальнага ўнітарнага даччынога прадпрыемства «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Мазырскага раёна»,
камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мазырархітэктура»,
адкрытага акцыянернага таварыства «Мазырскі домабудаўнічы камбінат»,
адкрытага акцыянернага таварыства «Мазырпрамбуд» і яго структурных падраздзяленняў,
адкрытага акцыянернага таварыства «Палессебуд» і яго структурных падраздзяленняў,
Мазырскага дарожна-рамонтна-будаўнічага ўпраўлення №186 камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельаблдарбуд»,
дарожна-эксплуатацыйнага ўпраўлення №43 Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства аўтамабільных дарог «Гомельаўтадар»,
адкрытага акцыянернага таварыства «Мазыррамбуд»,
Мазырскага мантажнага ўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельтэхмантаж»,
адкрытага акцыянернага таварыства «Спецмантажбуд №180»,
адкрытага акцыянернага таварыства «Рамспецбуд»,
філіяла «Мазырскае мантажнае ўпраўленне адкрытага акцыянернага таварыства «Трэст Белсантэхмантаж №1»,
адкрытага акцыянернага таварыства «Мазырскае мантажнае ўпраўленне «Нафтазаводмантаж»,
філіяла «Электрамантажнае ўпраўленне №4» адкрытага акцыянернага таварыства «Белэлектрамантаж»,
філіяла «Мазырскае ўпраўленне адкрытага акцыянернага таварыства «Белцеплаізаляцыя»,
філіяла «Мазырскія электрычныя сеткі» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Гомельэнерга»,
філіяла «Энерганагляд» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельэнерга» Мазырскае міжраённае аддзяленне,
філіяла «Энергазбыт» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Гомельэнерга» Мазырскае міжраённае аддзяленне,
філіяла Гомельскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Гомельэнерга» Мазырская цеплаэлектрацэнтраль,
філіяла «Аўтобусны парк №2» адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельаблаўтатранс»,
рэспубліканскага транспартнага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускае рачное параходства»,
філіяла рэспубліканскага транспартнага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускае рачное параходства» рачны порт Мазыр,
філіяла «Лінейная вытворчая дыспетчарская станцыя «Мазыр» адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельтранснафта Дружба»,
транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» станцыя Барбароў,
транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Прамывачна-прапарачнай станцыя Барбароў,
Мазырскага занальнага вузла электрасувязі Гомельскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам»,
Мазырскага міжраённага вытворчага ўпраўлення «Міжрайгаз» рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельаблгаз» (у частцы пытанняў рэгулявання адносін пры газіфікацыі прыродным газам эксплуатуемага жыллёвага фонду грамадзян),
філіяла «Мазырскае падземнае сховішча газу» адкрытага акцыянернага таварыства «Газпрам трансгаз Беларусь»,
арганізацый абласнога падпарадкавання, якія знаходзяцца ў загадванні Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельаблгаз», размешчаных на тэрыторыі Мазырскага раёна,
Мазырскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях,
арганізацый абласнога падпарадкавання, якія знаходзяцца ў загадванні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, размешчаных на тэрыторыі Мазырскага раёна,
узаемадзеяння з інспекцыяй Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Гомельскай вобласці,
філіяламі банкаў, якія фінансуюць будаўніцтва,
праектнымі інстытутамі.

Узначальвае:
камісію па надзвычайных сітуацыях;
камісію па кантролі за эканоміяй і рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных матэрыяльных рэсурсаў,
грамадскую камісію па жыллёвых пытаннях,
камісію па разглядзе пытанняў выдалення, перасадкі аб’ектаў расліннага свету ў Мазырскім раёне,
міжведамасную камісію па разглядзе пытанняў прызнання шматкватэрных, блакіраваных і аднакватэрных жылых дамоў і іх прыдамавых тэрыторый, кватэр у шматкватэрных і блакіраваных жылых дамах не адпаведнымі ўстаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням,
камісію па праверцы гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд цеплакрыніц і аб’ектаў жыллёвага фонду,
камісію па ўсталяванні статусу грамадзянам, пацярпелым ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый,
камісію па ажыццяўленні кантролю за эфектыўным і мэтавым выкарыстаннем бюджэтных сродкаў, накіраваных арганізацыям-балансатрымальнікам, якія не ўваходзяць у сістэму жыллёва-камунальнай гаспадаркі, на ўтрыманне жыллёвага фонду,
камісію па кантролі за правядзеннем інвентарызацыі, праверцы правільнасці складання свабодных ведамасцей, абагульнення звестак, прадстаўленых арганізацыямі ў зводных ведамасцях, складання зводнай ведамасці ў дачыненні да жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, размешчаных на тэрыторыі Мазырскага раёна,
камісію для прыёмкі выкананых работ па пераўладкаванні і перапланіроўцы жылых памяшканняў у шматкватэрных жылых дамах,
камісію для падвядзення штогадовага агляду-конкурсу на лепшы двор сярод жыллёва-будаўнічых спажывецкіх кааператываў, таварыстваў уласнікаў,
горадабудаўнічы савет,
камісію па прыёмцы ў эксплуатацыю аб’ектаў індывідуальнага будаўніцтва, аднакватэрных жылых дамоў,
камісію па прыняцці рашэнняў па самавольных пабудовах,
камісію па змяненні (вызначэнні) прызначэння аб’ектаў нерухомай маёмасці,
камісію па рашэнні пытанняў магчымасці выкарыстання эксплуатуемых капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) па прызначэнні,
камісію па ўзгадненні змены тэрмінаў будаўніцтва аб’ектаў ці адмовы ва ўзгадненні,
камісію па вызначэнні памеру частковага пакрыцця сродкаў грамадзянам за кошт спажыўцоў прыроднага газу, падключаных да аб’ектаў газаразмеркавальнай сістэмы, пабудаваных з прыцягненнем сродкаў грамадзян,
пастаянную камісію па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху.

Удзельнічае ў рабоце пастаяннай камісіі Мазырскага раённага Савета дэпутатаў па пытаннях камунальнай гаспадаркі, аховы прыроды, добраўпарадкаванні населеных пунктаў, будаўніцтва, газазабеспячэння, камунікацыі.
Каардынуе работу па ахове працы і арганізацыі кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы ў падведамасных структурных падраздзяленнях райвыканкама, а таксама ў курыруемых галінах і арганізацыях.



Кіраўнік справамі

Чыгер Аляксандр Сяргеевіч
каб. №202 (+375 236) 32-22-10


Пытанні арганізацыі падрыхтоўкі і правядзення пасяджэнняў райвыканкама, кантролю за выкананнем распарадчых актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, рашэнняў Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта (далей – аблвыканкам), распараджэнняў старшыні аблвыканкама, рашэнняў райвыканкама, распараджэнняў і даручэнняў старшыні райвыканкама, за выкананнем плана работы райвыканкама, пытанні фінансавага і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння дзейнасці райвыканкама і Мазырскага раённага Савета дэпутатаў, захавання ўнутранага працоўнага распарадку райвыканкама, работы са зваротамі грамадзян і юрыдычнымі асобамі, укаранення заяўнага прынцыпу «адно акно» райвыканкамам, забеспячэння ўзаемадзеяння райвыканкама з праваахоўнымі органамі, органамі ваеннага кіравання, адміністрацыйнымі і кантрольнымі службамі і ведамствамі раёна па пытаннях умацавання законнасці, забеспячэння абароны дзяржаўных сакрэтаў і прававога рэгулявання інфармацыйных адносін, забеспячэння абаронных мерапрыемстваў, мабілізацыйнай падрыхтоўкі арганізацый Мазырскага раёна.
Пытанні ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры».
Забяспечвае арганізаванасць у рабоце райвыканкама і належную службовую дысцыпліну работнікаў райвыканкама.
Заключае ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку дагаворы гаспадарчай дзейнасці райвыканкама.

Непасрэдна падпарадкоўваюцца структурныя падраздзяленні райвыканкама:
кіраванне справамі,
аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб,
юрыдычны аддзел,
аддзел запісу актаў грамадзянскага стану.

Узначальвае:
адміністрацыйную камісію,
камісію па прызначэнні дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, і надбавак да іх, дапамог па часовай непрацаздольнасці.
Каардынуе работу па ахове працы і арганізацыі кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы ў падведамасных структурных падраздзяленнях райвыканкама.


Аддзелы райвыканкама

Прыёмная
Чакалава Кацярына Міхайлаўна каб. 301
Тэлефон: +375 236 32-21-40
Факс: +375 236 32-99-66

Упраўленне справамі
Начальнік Чыгер Аляксандр Сяргеевіч каб. 202
Тэлефон: +375 236 32-22-10

Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання
Начальнік Клімовіч Васіль Іванавіч каб.230
Тэлефон / факс: +375 236 32-13-20

Упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне (вул.Савецкая, 160)
Начальнік Пашынскі Міхаіл Мікалаевіч
Тэлефон / факс: +375 236 32-95-10

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Начальнік Трухановіч Марыя Віктараўна каб.101
Тэлефон: +375 236 32-53-31
Факс: +375 236 32-22-30

Юрыдычны аддзел
Начальнік Рэберт Наталля Анатольеўна каб.320
Тэлефон / факс: +375 236 32-55-25

Сектар «адно акно»
Загадчык Пінчук Алена Мікалаеўна каб.118
Тэлефон / факс: +375 236 32-10-82

Камісія па справах непаўналетніх
Нам. старшыні Равуцкая Вольга Фёдараўна каб.104
Тэлефон / факс: +375 236 32-30-43

Аддзел арганізацыйна-кадравай работы
Начальнік Малец Наталля Уладзіміраўна каб.305
Тэлефон: +375 236 32-23-10
Факс: +375 236 32-10-14 / +375 236 32-54-46

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі
Начальнік Міронычава Ірына Яфімаўна каб.214
Тэлефон: +375 236 32-52-22
Факс: +375 236 32-12-10

Аддзел эканомікі
Начальнік Шут Наталія Пятроўна каб.318
Тэлефон: +375 236 32-35-35
Факс: +375 236 32-15-60

Аддзел гандлю і паслуг
Начальнік Шчэрбін Марыя Мікалаеўна каб.127
Тэлефон: +375 236 32-91-80
Факс: +375 236 32-30-97

Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі
Начальнік Мілер Дзмітрый Уладзіміравіч каб.111
Тэлефон: +375 236 32-54-31
Факс: +375 236 32-24-30

Фінансавае ўпраўленне
В.а. начальніка Зубрыцкая Ала Фёдараўна каб.205
Тэлефон / факс: +375 236 32-33-24

Аддзел архітэктуры і будаўніцтва
Начальнік Рыхцікаў Яўген Аляксандравіч каб.107
Тэлефон: +375 236 32-21-50
Факс: +375 236 32-98-20

Аддзел адукацыі, спорту і турызму (вул. Ленінская, 4)
Начальнік Клепчукова Любоў Сцяпанаўна
Тэлефон / факс: +375 236 32-34-35

Упраўленне землеўпарадкавання
Начальнік Кісялёў Максім Андрэевіч каб. 309
Тэлефон: +375 236 32-31-88
Факс: +375 236 32-13-16

Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (вул. Савецкая, 33)
Начальнік Рагімава Надзея Салманаўна
Тэлефон: +375 236 32-34-59
Факс: +375 236 32-18-59

Мазырскі аддзел Гомельскага абласнога ўпраўлення фонду сацыяльнай абароны (вул. Савецкая, 160)
Начальнік Пашкоўская Наталля Уладзіміраўна
Тэлефон / факс: +375 236 32-97-15

МАЗЫРСКІ РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎXXVIII СКЛІКАННЯ
247760, Рэспубліка Беларусь, г. Мазыр,пл. Леніна, 16

НАЗАРАНКА Валянціна Аляксееўна - старшыня Мазырскага раённага Савета дэпутатаў XXVIII склікання
тэлефон: (0236) 32- 22 -81тэл. / факс: (0236) 32- 51 -72

КУДЗІНА

Галіна Міхайлаўна

- намеснік старшыні Мазырскага раённага Савета дэпутатаў XXVIII склікання

тэлефон: (0236) 37- 74 -32

ТКАЧ

Таццяна Сяргееўна

- галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў

тэл. / факс: (0236) 32 -24 -64


Адным з найбольш важных напрамкаў дзейнасці і ўзаемадзеяння Савета і выканаўчага камітэта з’яўляецца ўдасканаленне работы з грамадскімі фарміраваннямі па месцы жыхарства. У раёне абрана і працуе 102 упаўнаважаныя сельскія населеныя пункты, 10 Саветаў мікрараёнаў, у склад якіх уваходзіць 101 чалавек.Для каардынацыі іх дзейнасці пры раённым Савеце дэпутатаў створаны і функцыянуе каардынацыйны савет грамадскага самакіравання, у склад якога ўваходзяць 12 чалавек.