Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -32-21-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
г. Мазыр
г. Мазыр
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
3 кастрычніка 2019

Распрацоўкі Інстытута ЖКГ будуць накіраваны на зніжэнне сабекошту камунальных паслуг

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Распрацоўкі Інстытута жыллёва-камунальнай гаспадаркі НАН Беларусі будуць накіраваны на зніжэнне сабекошту жыллёва-камунальных паслуг. Аб гэтым заявіў намеснік міністра ЖКГ Віталь Смірноў у час міжнароднай канферэнцыі "Навукова-тэхнічны прагрэс у жыллёва-камунальнай гаспадарцы", перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Канферэнцыя праходзіць у вельмі адказны для нас час, калі мы працуем над рэалізацыяй важнейшых задач, пастаўленых кіраўніком дзяржавы і ўрадам перад жыллёва-камунальнай гаспадаркай краіны. Іх вырашэнне без навуковага суправаджэння не ўяўляецца магчымым. Толькі сучасны падыход да развіцця, звязаны з інавацыйнымі тэхналогіямі, пашырэннем кампетэнцый персаналу, дасць магчымасць вывесці ЖКГ на якасна новы ўзровень, - сказаў Віталь Смірноў. - У гэтым важную ролю павінны адыграць НАН Беларусі і вядучыя ўстановы адукацыі. Таму ў НАН створаны Інстытут ЖКГ, які забяспечвае на пастаяннай аснове комплекснае навуковае і інавацыйнае суправаджэнне развіцця галіны". Сумесная работа вучоных і практыкаў у першую чаргу будзе накіравана на эканомію энергетычных рэсурсаў. "Канчатковая мэта - зніжэнне сабекошту жыллёва-камунальных паслуг. Галоўнае, каб гэта не ўплывала на іх якасць", - падкрэсліў намеснік міністра. У Беларусі прынята Дырэктыва нумар 7 "Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны". "Яе рэалізацыя дасць магчымасць выйсці на якасна новы ўзровень прадастаўлення паслуг, забяспечыць павышэнне камфортнасці ўмоў пражывання, забяспечыць добраўпарадкаванне населеных пунктаў, удасканаліць структуру кіравання, стварыць умовы для развіцця аб'ектаў камунальнай інфраструктуры. Алгарытм нашых дзеянняў зразумелы і выразна выкладзены ў нацыянальных праграмных дакументах. Якаснае паступальнае развіццё галіны з'яўляецца важнай умовай эканамічнага росту", - адзначыў Віталь Смірноў. Інстытут жыллёва-камунальнай гаспадаркі Нацыянальнай акадэміі навук створаны ў студзені 2018 года, уваходзіць у склад фізіка-тэхнічнага аддзялення НАН. Асноўнымі задачамі з'яўляюцца сістэмны эканамічны і рэсурсны аналіз галіны, маніторынг затрат і экалагічная ацэнка па напрамках дзейнасці, распрацоўка энергаэфектыўных тэхналогій для ЖКГ. Спецыялісты праводзяць фундаментальныя і прыкладныя навуковыя даследаванні, рыхтуюць методыкі навукова абгрунтаваных галіновых нарматываў і рэкамендацый. І Міжнародная канферэнцыя "Навукова-тэхнічны прагрэс у жыллёва-камунальнай гаспадарцы" праходзіць 3-4 кастрычніка ў Мінску. Яе мэта - абмеркаванне новых тэндэнцый і перспектыўных тэхналогій, а таксама тэхналагічнага абсталявання па асноўных напрамках галіны ЖКГ, фарміраванне адзінай платформы для развіцця навукова-тэхнічнага прагрэсу ў галіне. Сярод пытанняў, якія разглядаюцца на секцыях і круглых сталах форуму, - водазабеспячэнне і водаадвядзенне, цепла- і энергазабеспячэнне, экалогія гарадскога камунальнага асяроддзя, комплексныя праблемы лічбавізацыі працэсаў ЖКГ, актуальныя эканамічныя і тэхналагічныя пытанні. Арганізавана таксама выстаўка распрацовак для сістэмы ЖКГ.
Чытаць цалкам: https://blr.belta.by/economics/view/raspratsouki-instytuta-zhkg-buduts-nakiravany-na-znizhenne-sabekoshtu-kamunalnyh-paslug-smirnou-81797-2019/
Усе навiны