Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -20-14-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
г. Мазыр
г. Мазыр
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
1 снежня 2020

Ва Узброеных Сілах Беларусі пачынаецца новы вучэбны год

Фота з архіва
 
Фота з архіва
Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы вучэбны год пачынаецца сёння ва Узброеных Сілах Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны.
Гэты вучэбны год вызначаны як Год баявой гатоўнасці: ён будзе насычаны па колькасці і маштабе спланаваных мерапрыемстваў. У прыватнасці, органы ваеннага кіравання засяродзяць намаганні на падрыхтоўцы і правядзенні сумеснага з Узброенымі сіламі Расійскай Федэрацыі стратэгічнага вучэння "Захад-2021". Яно пройдзе восенню на тэрыторыі Беларусі.
Акрамя таго, будзе завершана планаванне на сярэднетэрміновую перспектыву будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл. Таксама прадоўжыцца аснашчэнне новымі і мадэрнізаванымі ўзорамі ўзбраення, - ваеннай і спецыяльнай тэхнікі. Сярод асноўных задач падрыхтоўкі Узброеных Сіл у новым навучальным годзе - падтрыманне баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці, удасканаленне ўзроўню падрыхтоўкі органаў ваеннага кіравання, аб'яднанняў, злучэнняў, воінскіх часцей.
 
Усе навiны