Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -20-14-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
г. Мазыр
г. Мазыр
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
9 ліпеня 2020

Саўмін дазволіў набываць прадукцыю некаторых прадпрыемстваў без працэдур закупкі

Фота з архіва

Фота з архіва

 

Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў дазволіў набываць прадукцыю некаторых прадпрыемстваў без працэдур закупкі. Адпаведная пастанова Саўміна ад 4 ліпеня 2020 года нумар 401 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

 

Пастановай пашыраны спіс прадпрыемстваў, у якіх арганізацыі з доляй дзяржавы большай за 25 працэнтаў могуць набываць прадукцыю без конкурсаў, электронных аўкцыёнаў і іншых канкурэнтных працэдур.

 

У спіс дабаўлены ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг", ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Мінскі маторны завод", "Амкадор-КЭЗ", ААТ "Амкадор-Семаш" - кіруючая кампанія холдынга", Брэсцкі электралямпавы завод, Бабруйскі машынабудаўнічы завод, Магілёўскі металургічны завод, "Гомсельмаш", Гомельскі завод ліцця і нармалей, "Лідаграпраммаш".

 

Увайшлі ў яго і ЗАТ "Амкадор-Унікаб", "Амкадор-Пінск", ТАА "Завод аўтамабільных прычэпаў і кузаваў "МАЗ-Купава", "Амкадор-Можа", "Амкадор-Лагойск", "Амкадор-ДДМЗ", "МАЗ-МАН", ААТ "Воранаўская сельгастэхніка", Шчучынскі і Мінойтаўскі рамонтныя заводы, Віцебскі маторарамонтны завод, "Мазыртэхсэрвіс", ААТ "Мінскі Аграсэрвіс".

 

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Усе навiны