Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -20-14-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
Мазырскі замак
Мазырскі замак
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
10 ліпеня 2020

Лукашэнка: суверэнітэт і незалежнасць не прадаюцца

Выступае Аляксандр Лукашэнка

 
Выступае Аляксандр Лукашэнка

Мінск /Кар. БЕЛТА/. Суверэнітэт і незалежнасць не прадаюцца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 ліпеня на сустрэчы з калектывамі буйнейшых СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

"Учора-пазаўчора ў аглядзе я прачытаў, ды і наш сябар Венядзіктаў (галоўны рэдактар радыёстанцыі "Эхо Москвы" Аляксей Венядзіктаў. - Заўвага БЕЛТА) гаворыць: гэта пытанне цаны, прапануйце Лукашэнку добрую цану, - адзначыў Прэзідэнт. - Слухайце, няма той цаны, якую яны могуць мне заплаціць, каб я пайшоў на іх умовы. Няма той цаны! У магіле кішэняў няма. Колькі б у цябе мільярдаў не было, на тым свеце табе ніякія мільярды не патрэбны будуць. Гэта мае перакананні, прынцыпы, ідэалогія".

 "Таму мне нічога плаціць не трэба. Гэта не прадаецца. Суверэнітэт і незалежнасць не прадаюцца! І трэба памятаць, што грошы як прыйшлі, так і пойдуць", - дадаў беларускі лідар.

Усе навiны