Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -20-14-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
г. Мазыр
г. Мазыр
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
27 лістапада 2020

Лукашэнка: каранавірус можа застацца назаўсёды, таму нам трэба вырабляць сваю вакцыну

Фота з архіва
 
Фота з архіва
Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перакананы, што ў краіне павінны навучыцца вырабляць сваю вакцыну ад каранавіруса. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час сустрэчы з калектывам 6-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што расійскае кіраўніцтва прапанавала Беларусі штам вакцыны, каб у краіне змаглі арганізаваць яе вытворчасць. Паўдзельнічаць у фінансаванні хацеў і расійскі бізнес. "Але я прыхільнік, каб дзяржаўнае прадпрыемства гэта рабіла. У нас прадпрыемствы могуць вырабляць гэту вакцыну, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Яшчэ незразумела, можа, гэта зараза застанецца назаўсёды і нам, як ад грыпу, давядзецца прышчэплівацца. Таму трэба вырабіць гэту вакцыну".
Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі знойдуць магчымасць, каб арганізаваць вытворчую лінію на базе прадпрыемства "Белмедпрэпараты".
 
Усе навiны