Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -20-14-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
рака Прыпяць
рака Прыпяць
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
27 лістапада 2020

Лукашэнка гарантаваў захаванне даплат медыкам за работу з кавіднымі хворымі

Фота з архіва
Фота з архіва
Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка гарантаваў захаванне даплат медыцынскім работнікам за работу з хворымі на каранавірусную інфекцыю. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з калектывам 6-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Даплаты ніхто не здыме, гэта ўстаноўлена ўказам Прэзідэнта, ніхто не мае права адмяніць гэты ўказ", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Разам з тым кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што з-за гэтых дадатковых выплат работнікі аховы здароўя ў агульнай статыстыцы па ўзроўні заработнай платы значна апярэджваюць шэраг іншых катэгорый бюджэтнікаў. Па сутнасці, ужо цяпер дасягнуты той узровень сярэдняй зарплаты медработнікаў, які планавалася забяспечыць да канца пяцігодкі.
Цяпер, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, стаіць задача падцягнуць узровень заработнай платы работнікаў іншых сфер.
Акрамя таго, Прэзідэнт звярнуў увагу і на іншыя меры дзяржаўнай падтрымкі сістэмы аховы здароўя, у тым ліку закупку абсталявання, аснашчэнне сучасных рабочых месцаў для ўрачоў з усім неабходным інструментарыем.
 
 
 
Усе навiны