Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -20-14-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод"
ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод"
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
18 верасня 2020

Бударганізацыі з уласнай вытворчай базай павінны будаваць жыллё ў першачарговым плане - Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання
 
Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання
Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бударганізацыі з уласнай вытворчай базай павінны быць загружаны аб'ёмамі жыллёвага будаўніцтва ў першачарговым плане. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, наведваючы ААТ "МАПІД", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што часам мелі месца факты, калі дзяржаўныя будаўнічыя трэсты з уласнай вытворчасцю будуюць жыллё па заказе прыватнікаў і ў апошніх застаецца асноўная частка прыбытку. "Каб трэсты не былі на пабягушках у прыватнікаў, - сказаў Прэзідэнт. - З 1 студзеня будучага года на гэту тэму не павінна быць размоў".

Пры гэтым ён растлумачыў, што як дзяржаўныя, так і прыватныя будаўнічыя арганізацыі, якія маюць сваю вытворчую базу, павінны ў першую чаргу прыцягвацца да жыллёвага будаўніцтва. "Яны павінны быць загружаны ў першачарговым плане. У адваротным выпадку, навошта яны стваралі гэтыя магутнасці", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Як далажыў кіраўніку дзяржавы старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімір Кухараў, ужо была праведзена работа па пошуку пляцовак пад будаўніцтва для буйных дзяржаўных забудоўшчыкаў. "Цяпер актыўна працуем па будаўніцтве сетак. Выходзім на тое, каб з наступнага года максімальна загрузіць будаўнічыя прадпрыемствы", - сказаў ён.

Паводле яго слоў, загрузка "МАПІДа" перавышае ўжо 80 працэнтаў. Хутка завяршаецца мадэрнізацыя Завода эфектыўных прамысловых канструкцый, і для гэтага прадпрыемства ўжо абазначаны пляцоўкі пад будаўніцтва з перспектывай на два гады. "Гэтыя арганізацыі самадастатковыя, у іх ёсць праектныя арганізацыі, яны выконваюць увесь комплекс работ, будуюць дамы практычна пад ключ з уласных матэрыялаў і з выкарыстаннем уласных рабочых сіл", - адзначыў кіраўнік Мінгарвыканкама.

У якасці прыкладу комплекснай жылой забудовы прыводзіўся пасёлак Сонечны ў Мінскім раёне. Гэты аб'ект быў перададзены ААТ "МАПІД", які праводзіў і праектныя работы, а цяпер пачаў забудову. Акцэнт рабіўся на тым, што ў гэтым жылым комплексе водазабеспячэнне і абаграванне ўсіх дамоў будуць за кошт электрычнасці. Тэрмін рэалізацыі праекта - пяць гадоў, але завяршыць будаўніцтва плануецца раней.

Акрамя таго, Прэзідэнт звярнуў увагу: на балансе дзяржаўных забудоўшчыкаў, у тым ліку і "МАПІДа", ёсць сацыяльныя аб'екты (інтэрнаты, дзіцячы лагер, спартыўны комплекс), якія важна захоўваць і развіваць.
 
Усе навiны