Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -32-21-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
г. Мазыр
г. Мазыр
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
7 кастрычніка 2019

Макей: супрацоўніцтва ЕАЭС і ЕС дасць магчымасць пазбегнуць новых раздзяляльных ліній у Еўропе

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўніцтва Еўразійскага эканамічнага саюза і Еўрапейскага саюза дасць магчымасць пазбегнуць новых раздзяляльных ліній у Еўропе. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння на форуме "Еўрапейская бяспека: адысці ад краю бездані", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. "Спалучэнне Еўразійскага эканамічнага саюза і Еўрасаюза дасць магчымасць пазбегнуць згубнай канкурэнцыі інтэграцый, з'яўлення новых раздзяляльных ліній у Еўропе, будзе садзейнічаць урэгуляванню зацяжных лакальных канфліктаў, - сказаў Уладзімір Макей. - Беларусь як удзельніца Еўразійскага эканамічнага саюза заклікае Еўрапейскі саюз пачаць дыялог з ЕАЭС па шэрагу ключавых напрамкаў узаемнага інтарэсу, а яны ёсць. Ужо даўно пара вывесці ўзровень гэтага дыялогу за рамкі тэхнічных кантактаў паміж Еўракамісіяй і Еўразійскай эканамічнай камісіяй". Міністр таксама адзначыў "моцны і не да канца ацэнены патэнцыял" беларускай ініцыятывы партнёрства інтэграцыйных праектаў - ЕАЭС з ЕС, ШАС, АСЕАН, з Эканамічным поясам Шаўковага шляху, з інтэграцыйнымі аб'яднаннямі на Лацінаамерыканскім і Афрыканскім кантынентах. "Яе сутнасць зусім не зводзіцца да эканамічных выгад ад стварэння агульнай эканамічнай прасторы ад Лісабона да Уладзівастока і далей ад Шанхая да Джакарты. Хоць гэтыя выгады самі па сабе выглядаюць шматабяцальнымі. Не менш, а, можа, больш важна прадэманстраваць, што дзве інтэграцыі не з'яўляюцца заклятымі саперніцамі, што паўнацэннае супрацоўніцтва паміж імі магчыма, што, далучыўшыся да адной з іх, не становішся аўтаматычна ворагам другой", - звярнуў увагу дыпламат.-0
Чытаць цалкам: https://blr.belta.by/politics/view/makej-supratsounitstva-eaes-i-es-dasts-magchymasts-pazbegnuts-novyh-razdzjaljalnyh-linij-u-europe-81879-2019/

Усе навiны