Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -32-21-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
рака Прыпяць
рака Прыпяць
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
14 жніўня 2019

Лукашэнка заслухаў даклад губернатара Віцебскай вобласці аб ходзе жніва ў рэгіёне

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ход уборачнай кампаніі ў краіне па-ранейшаму застаецца ў полі зроку Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Профільныя кіраўнікі, а таксама старшыні аблвыканкамаў без адрыву ад работ у палях у штодзённым рэжыме інфармуюць кіраўніка дзяржавы аб сітуацыі. Аляксандр Лукашэнка 13 жніўня заслухаў падрабязны даклад губернатара Віцебскай вобласці Мікалая Шарстнёва аб ходзе жніва ў рэгіёне, паведамляе БЕЛТА. На сённяшні дзень у рэгіёне ўбрана 60 працэнтаў плошчаў, у засеках ужо больш за 650 тыс. т збожжа. Павялічваць гэту лічбу належнымі тэмпамі аграрыям пакуль перашкаджае надвор'е. У прыватнасці, сёння з-за дажджоў палявыя работы ў вобласці фактычна спынены. Разам з тым, як далажыў Мікалай Шарстнёў, аптымізм аграрыі не страчваюць - як толькі дадуць магчымасць умовы надвор'я, за справу возьмуцца з максімальнай аддачай і эфектыўнасцю. Прэзідэнт таксама цікавіўся ходам уборкі лёну ў Віцебскай вобласці. На бягучы момант у рэгіёне ўжо выцераблена амаль 75 працэнтаў плошчы лёну, што складае 10 тыс. га.-0-
Чытаць цалкам: https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-zasluhau-daklad-gubernatara-vitsebskaj-voblastsi-ab-hodze-zhniva-u-regiene-80459-2019/

Усе навiны