Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -32-21-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
Мазырскі замак
Мазырскі замак
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
11 ліпеня 2019

Лукашэнка ўручыў генеральскія пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу

10 ліпеня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Палацы Незалежнасці ўручыў генеральскія пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Ва ўрачыстай абстаноўцы пагоны генерал-маёра атрымалі начальнік 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра Узброеных Сіл Уладзіслаў Будзік, памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах - начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Леанід Касінскі, начальнік сувязі Узброеных Сіл - начальнік упраўлення сувязі Генеральнага штаба Алег Мішчанка і першы намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных спраў - начальнік штаба Ігар Бурмістраў. Прэзідэнт таксама ўручыў пагоны генерал-маёра юстыцыі начальніку ўпраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Сяргею Паско, начальніку ўпраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Андрэю Лісу. Пагоны генерал-маёра міліцыі ўручаны начальніку ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама Аляксандру Васільеву, а пагоны генерал-маёра ўнутранай службы - намесніку міністра па надзвычайных сітуацыях Анатолю Далгалеўцу. У Палацы Незалежнасці ўшаноўвалі і выпускнікоў, якія скончылі ваенныя навучальныя ўстановы з выдатнымі паказчыкамі ў вучобе. Кіраўнік дзяржавы ўручыў ім спецыяльныя лісты аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Беларусі. Звяртаючыся да выпускнікоў, Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што афіцэр слаўны не пагонамі, а афіцэрскім гонарам. "Прыкладам доблесці і сумленнага служэння Айчыне з'яўляюцца для вас ваеннаслужачыя, удастоеныя генеральскіх званняў. У Беларусі такіх няшмат, і дасягнутая імі планка вельмі высокая", - сказаў Прэзідэнт. "Беларускі народ вельмі цэніць і паважае ўсіх, хто па закліку сэрца выбірае прафесію служыць сваёй краіне. І ведае, што знаходзіцца пад надзейнай абаронай. Будзьце дастойныя гэтага даверу, - даваў наказ кіраўнік дзяржавы. - Жадаю вам, таварышы генералы, з гонарам несці на плячах гэтыя пагоны, усім афіцэрам - імкнуцца да дасягнення гэтай вяршыні". На заканчэнне Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз павіншаваў афіцэраў, пажадаўшы ім поспехаў і надзейнага тылу.-0-
Чытаць цалкам: https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-uruchyu-generalskija-pagony-vyshejshamu-afitserskamu-skladu-79586-2019/

Усе навiны