Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -32-21-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
рака Прыпяць
рака Прыпяць
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
11 ліпеня 2019

Лукашэнка падкрэслівае важнасць міру ў Беларусі ў эпоху глабальнай ваеннай нестабільнасці

10 ліпеня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць міру і спакою на беларускай зямлі ў эпоху глабальнай ваеннай нестабільнасці. Аб гэтым ён заявіў сёння ў Палацы Незалежнасці на цырымоніі ўшаноўвання выпускнікоў ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "На вас ускладаецца адказнасць за мір і спакой на беларускай зямлі ў эпоху глабальнай ваеннай нестабільнасці, - сказаў Прэзідэнт. - У перыяд, калі міжнародная сістэма бяспекі знаходзіцца пад пагрозай разбурэння. Гэта выклікі, якія вы павінны аб'ектыўна ацэньваць і якім павінны быць гатовы процістаяць". Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што прафесіяналізм афіцэраў, іх высокія маральныя якасці і імкненне самааддана абараняць сваю зямлю з'яўляюцца гарантыяй мірнага і стваральнага жыцця беларускай дзяржавы. "Менавіта вам, афіцэрам Узброеных Сіл, давядзецца ўдасканальваць іх сучаснае аблічча, укараняць у баявую вучобу ўсё самае перадавое, асвойваць найноўшыя ўзоры тэхнікі і ўзбраення, вучыць войскі дзеянням у адпаведнасці з сучаснымі тэндэнцыямі ваеннай справы, - сказаў ён. - Сур'ёзным экзаменам на прафесійную сталасць стане сумеснае аператыўнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Шчыт Саюза - 2019". Перакананы ў вашай гатоўнасці прадэманстраваць выдатную вывучку, мабільнасць і здольнасць хутка прымаць правільныя рашэнні". Задачы, якія ставіць дзяржава перад вышэйшым афіцэрскім складам, застаюцца нязменнымі: для супрацоўнікаў органаў унутраных спраў - абарона асобы, грамадства і краіны ад любых злачынных замахаў, для супрацоўнікаў МНС - адказнасць за бяспеку жыцця і дзейнасці чалавека, прафілактыка і папярэджанне бытавых здарэнняў і тэхнагенных катастроф. У зоне іх асаблівай увагі таксама знаходзіцца эксплуатацыя Беларускай атамнай электрастанцыі. "Ад выпускнікоў-пагранічнікаў з улікам узрастання негатыўных фактараў, звязаных з незаконнай міграцыяй, наркатрафікам, кантрабандай, патрабуецца падтрыманне высокага ўзроўню баявой гатоўнасці, уменне адэкватна рэагаваць на развіццё абстаноўкі ў пагранічнай сферы", - адзначыў Прэзідэнт. Звяртаючыся да супрацоўнікаў спецслужбаў, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў неабходнасць сканцэнтраваць намаганні на нейтралізацыі праяў тэрарызму і экстрэмізму, распальвання нацыянальнай і рэлігійнай варожасці ў грамадстве, прыняць меры па недапушчэнні нанясення эканамічнага ўрону краіне. Прэзідэнт звярнуў увагу, што ўрачыстая цырымонія праходзіць у год 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. "Успамінаючы вялікі подзвіг герояў, якія адстаялі свабоду Айчыны, з пачуццём гонару глядзім на ўсіх, хто, працягваючы слаўныя традыцыі, становіцца на абарону Радзімы. Хто, прысягнуўшы краіне не вернасць, ахоўвае мір і забяспечвае бяспеку жыцця і дзейнасці людзей", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.-0-
Чытаць цалкам: https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-padkreslivae-vazhnasts-miru-u-belarusi-u-epohu-glabalnaj-vaennaj-nestabilnastsi-79582-2019/

Усе навiны