Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -300111

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
г. Мазыр
г. Мазыр
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
25 лютага 2021

Дадатнае сальда знешняга гандлю Беларусі за 2020 год склала $1,9 млрд 

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дадатнае сальда знешняга гандлю Беларусі за 2020 год склала $1,9 млрд. На гэта звярнуў увагу міністр замежных спраў Уладзімір Макей, выступаючы сёння на пасяджэнні калегіі МЗС Беларусі па разглядзе вынікаў работы органаў дыпламатычнай службы за 2020 год, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. "Увядзенне большасцю краін-партнёраў строгіх абмежавальных мер у сувязі з пандэміяй, адыход ад прывычнага фармату вядзення дыялогу, паўсюднае ўзмацненне пратэкцыянізму - усё гэта прывяло да зніжэння эканамічнай актыўнасці ў глабальным маштабе, - канстатаваў кіраўнік міністэрства. - Паводле ацэнкі СГА і МВФ, аб'ём сусветнага гандлю ў 2020 годзе скараціўся на 9,6 працэнта". Пры гэтым Уладзімір Макей падкрэсліў: "Нягледзячы на зніжэнне інтэнсіўнасці кантактаў, уключаючы немагчымасць правядзення візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях, галіновых і дзелавых абменаў, мы змаглі захаваць прысутнасць на знешніх рынках, задзейнічалі новыя фарматы дыстанцыйнага ўзаемадзеяння для падтрымання дынамікі супрацоўніцтва з асноўнымі партнёрамі". "Важна адзначыць выкананне ключавога параметра эфектыўнасці знешнеэканамічнай дзейнасці - збалансаванасці знешняга гандлю таварамі і паслугамі. Дадатнае сальда склала $1,9 млрд (у 2019 годзе - мінус $403 млн), або 3,2 працэнта ад ВУП пры прагнозе 1 працэнт", - прывёў лічбы міністр. У пасяджэнні падагульняючай калегіі знешнепалітычнага ведамства прыняў удзел прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.

Усе навiны