Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -32-21-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
г. Мазыр
г. Мазыр
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
20 жніўня 2019

Беларусь у I паўгоддзі сэканоміла 442,2 тыс. т умоўнага паліва дзякуючы энергазберажэнню

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзякуючы рэалізацыі энергазберагальных мерапрыемстваў Беларусь у студзені-чэрвені сэканоміла 442,2 тыс. т паліўна-энергетычных рэсурсаў пры заданні на гэты перыяд 380 тыс. т, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Дэпартаменце па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту. Так, выкарыстанне ў вытворчасці сучасных энергаэфектыўных і павышэнне энергаэфектыўнасці дзеючых тэхналогій, працэсаў, абсталявання і матэрыялаў скараціла спажыванне рэсурсаў на 126,7 тыс. т, аптымізацыя схем цеплазабеспячэння - на 90,1 тыс. т, павелічэнне тэрмасупраціўлення агараджальных канструкцый будынкаў, збудаванняў і жыллёвага фонду - на 15,8 тыс. т. Таксама праводзілася мадэрнізацыя кацельняў і тэхналагічных печаў, укараняліся аўтаматычныя сістэмы кіравання асвятленнем і энергаэфектыўныя асвятляльныя ўстройствы. Прадпрыемствы і арганізацыі сталі больш выкарыстоўваць мясцовыя віды паліва. "У I паўгоддзі большасць мэтавых паказчыкаў дзяржаўнай праграмы па энергазберажэнні выканана. У цэлым па выніках года неабходна сэканоміць 1 млн т умоўнага паліва, энергаёмістасць валавога ўнутранага прадукту павінна знізіцца на 1,5 працэнта да ўзроўню 2018 года пры тэмпах росту ВУП 104 працэнты", - адзначылі ў дэпартаменце. Паводле даных Белстата, за студзень-май бягучага года энергаёмістасць ВУП знізілася на 0,1 працэнта адносна адпаведнага перыяду 2018 года пры павелічэнні ВУП на 1 працэнт. На фарміраванне паказчыка негатыўны ўплыў аказаў рост спажывання паліва ў якасці сыравіны для выпуску экспартнай няпаліўнай прадукцыі. Без уліку гэтага фактару энергаёмістасць ВУП скарацілася на 1,4 працэнта. Мэтавы паказчык па долі мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў (ПЭР) у валавым спажыванні ПЭР павялічыўся да 15,9 працэнта.-0-
Чытаць цалкам: https://blr.belta.by/economics/view/belarus-u-i-paugoddzi-sekanomila-4422-tys-t-umounaga-paliva-dzjakujuchy-energazberazhennju-80616-2019/

Усе навiны