Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -20-14-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
г. Мазыр
г. Мазыр
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
20 лютага 2020

Беларусь і Сербія абмеркавалі супрацоўніцтва ў сферы бяспекі

20 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Андрэй Раўкоў сёння правёў перагаворы з міністрам абароны Сербіі Аляксандрам Вуліным. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі.

На сустрэчы былі разгледжаны актуальныя пытанні беларуска-сербскага ўзаемадзеяння і асноўныя вынікі супрацоўніцтва ў галіне бяспекі. Бакі высока ацанілі дасягнуты ўзровень двухбаковых адносін у ваеннай і ваенна-тэхнічнай сферах.

Адбыўся абмен думкамі па пытаннях рэгіянальнай бяспекі і далейшага развіцця Узброеных Сіл абедзвюх дзяржаў.
Усе навiны