Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -32-21-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
г. Мазыр
г. Мазыр
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
6 лістапада 2019

Ад фінансаў да сельскай гаспадаркі: Лукашэнка ў ААЭ абмеркаваў з віцэ-прэзідэнтам перспектыўныя праекты

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадаўжаецца візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. Кіраўнік беларускай дзяржавы 5 лістапада сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам, прэм'ер-міністрам і міністрам абароны ААЭ, правіцелем эмірата Дубай шэйхам Мухамедам бен Рашыдам аль-Мактумам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Адзначаны высокі ўзровень палітычнага дыялогу паміж краінамі і рэгулярнасць кантактаў, супрацоўніцтва, якое інтэнсіўна развіваецца, у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах. Заяўлена аб гатоўнасці ўмацоўваць беларуска-эмірацкае супрацоўніцтва ва ўсіх галінах. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена не толькі ў развіцці гандлёвых адносін, але і ў рэалізацыі сумесных праектаў і абмене вопытам. На сустрэчы, у прыватнасці, абмяркоўваліся перспектыўныя праекты ў транспартна-лагістычнай, фінансавай сферах. Адзін з іх прадугледжвае стварэнне ў Мінску з дапамогай эмірацкага боку Міжнароднага фінансавага цэнтра. Цяпер завяршаецца распрацоўка канцэпцыі рэалізацыі гэтага праекта. Ёсць вялікі патэнцыял і ў прадаўжэнні інвестыцыйнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы сельскай гаспадаркі. У гэтым плане абмяркоўваецца магчымасць стварэння сумесных вытворчасцей з далейшай рэалізацыяй сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання. ААЭ таксама цікавы беларускі вопыт развіцця сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Акрамя таго, размова ішла аб падрыхтоўцы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў да правядзення Сусветнай выстаўкі "ЭКСПА-2020". І ў прыватнасці, удзеле ў ёй беларускага боку з тым, каб нацыянальны павільён Беларусі быў прадстаўлены ў найлепшым фармаце і спрацаваў з максімальнай аддачай. Аляксандр Лукашэнка і шэйх Мухамед бен Рашыд прадоўжылі размову ў ходзе афіцыйнага абеду. Пасля яго завяршэння кіраўнік беларускай дзяржавы падзякаваў за гасціннасць і падарыў карціну пад назвай "Коні" аўтарства беларускага мастака Андрэя Сіцько. Яшчэ адзін традыцыйны падарунак - кошык з беларускімі мяснымі і малочнымі прадуктамі, прысмакамі.-0-
Чытаць цалкам: https://blr.belta.by/president/view/ad-finansau-da-selskaj-gaspadarki-lukashenka-u-aae-abmerkavau-z-vitse-prezidentam-perspektyunyja-praekty-82741-2019/

Усе навiны