Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -32-21-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
рака Прыпяць
рака Прыпяць
Галоўная / Навіны вобласці
30 верасня 2019

У Гомельскай вобласці мабільныя групы правядуць перапіс у 1,5 тыс. арганізацыях

30 верасня, Гомель / кар. БЕЛТА/. У Гомельскай вобласці мабільныя перапісныя групы плануюць правесці перапіс насельніцтва прыкладна ў 1,5 тыс. прадпрыемствах,арганізацыях, установах колькасцю ад 100 працуючых. Пра гэта паведаміў сёння на апаратнай нарадзе ў Гомельскім аблвыканкаме начальнік Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гомельскай вобласці Вячаслаў Пернікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 
Па словах Вячаслава Пернікава, у рэгіёне сфарміраваны пералік устаноў, прадпрыемстваў, арганізацый для працы мабільных стацыянарных участкаў. "Гэта група з некалькіх перапісчыкаў, накіраваная на 2-3 дні для перапісу работнікаў арганізацыі непасрэдна па месцы яе размяшчэння", - удакладніў ён. Перапіс праз мабільныя ўчасткі-адзін з варыянтаў, які можа вызначыць грамадзянін для праходжання перапісу. 
У цэлым жа для каардынацыі работ па падрыхтоўцы і правядзенні перапісу насельніцтва ў рэгіёне створана часовая абласная камісія па садзейнічанні перапісу. Усяго ў Гомельскай вобласці да правядзення перапісу насельніцтва прыцягваюцца 1 840 чалавек, у тым ліку ў Гомелі 598. 
Вячаслаў пернікаў звярнуў увагу, што на першым этапе - з 4 па 18 кастрычніка - будзе праводзіцца Інтэрнэт-перапіс, а таксама перапіс у спецыялізаваных і закрытых арганізацыях, арганізавана праца стацыянарных і мабільных перапісных участкаў.
Гаворачы аб перавагах Інтэрнэт-перапісу, начальнік Галоўнага ўпраўлення адзначыў, што рэспандэнт такім чынам можа запоўніць перапісныя лісты ў зручны для яго час. Акрамя таго, персанальныя дадзеныя чалавек ўводзіць сам, нікому іх не паведаміў. Скарачаецца час праходжання апытання-працэс зойме не больш за 10 хвілін. Запоўніць анкеты можна праз сайты www.census.by і www.перапіс.бел. 
З 19 па 20 кастрычніка будзе праводзіцца актуалізацыя спісаў адрасоў. З 21 па 30 кастрычніка-апытанне насельніцтва па месцы жыхарства. У вобласці зацверджаны пералік месцаў для арганізацыі 85 стацыянарных перапісных участкаў, 26 з іх - у Гомелі. Участкі размяшчаюцца ў будынках райвыканкамаў, адміністрацый раёнаў, сельвыканкамаў, у памяшканнях арганізацый, якія аказваюць жыллёва-камунальныя паслугі, раённых дамах культуры, аддзелах статыстыкі, цэнтрах сацабслугоўвання насельніцтва, бібліятэках, інтэрнатах.
Бяспека перапісчыкаў пры наведванні адрасоў, якія патрабуюць павышанай увагі, будзе забяспечваць УУС аблвыканкама.организаторы могли отыскать посты и верно указали инициалы учителей и адреса школ в поздравительных открытках..
Усе навiны