27 лістапада 2020
Тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння пройдзе сёння
Фота з архіва
Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння пройдзе сёння, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МНС.
"Сёння будзе праводзіцца праверка апавяшчэння насельніцтва з выкарыстаннем бягучага радка ў эфіры тэлеканалаў і ў галоўным меню інтэрактыўнага тэлебачання Zala з трансляцыяй тэксту "Праводзіцца праверка сістэмы апавяшчэння. Ніякіх дзеянняў не патрабуецца", - расказалі ў прэс-службе. - Акрамя таго, карыстальнікі аператараў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна, атрымаюць СМС-паведамленне з тэкстам "Праводзіцца праверка сістэмы апавяшчэння. Ніякіх дзеянняў не патрабуецца".
МНС просіць аднесціся з разуменнем да неабходнасці такой праверкі.
Усе навiны