Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -20-14-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
г. Мазыр
г. Мазыр
Галоўная / Навіны вобласці
8 ліпеня 2020

Урад вызначыў парадак кампенсавання грамадзянам расходаў на электразабеспячэнне

Фота з архіва

Фота з архіва

 

Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палажэнне аб кампенсаванні грамадзянам расходаў на электразабеспячэнне жылфонду зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 6 ліпеня 2020 года нумар 403, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

 

Размова ідзе аб кампенсаванні грамадзянам часткі расходаў на работы па электразабеспячэнні для патрэб ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы.

 

Расходы кампенсуюцца грамадзянам, якія ўключаны раённымі, гарадскімі выканкамамі, адміністрацыямі раёнаў у Мінску ў спісы на кампенсаванне.

 

Сумы кампенсацыі разлічваюцца раённымі, гарадскімі выканкамамі, адміністрацыямі раёнаў у Мінску і пералічваюцца на банкаўскі рахунак грамадзяніна на працягу 5 дзён з дня прыняцця адпаведнага рашэння.

 

Мясцовыя ўлады будуць весці рэестр грамадзян, якім кампенсаваны расходы.

 

Усе навiны