Паводле папярэдніх ацэнак, сутачны дэбіт нафты дасягне не менш за 50 т. Гэта лёгкая кандыцыйная нафта, якая здабываецца стандартнымі спосабамі. Аб гэтым сведчыць узор керна, падняты з глыбіні на гэтым радовішчы.У мінулым годзе ў Хойніцкім раёне адкрылі тры новыя радовішчы нафты.Зона геалагічнага інтарэсу "Беларуснафты" таксама Паўночная структурная зона. "Тут мы працуем ужо 55 гадоў - усе радовішчы ўжо адкрыты і знаходзяцца на стадыі выпрацоўкі запасаў. Асноўная праграма геолага-разведачных работ па бурэнні пошукавых свідравін у Цэнтральнай структурнай зоне. Далейшая стратэгія - пераход на Паўднёвую структурную зону Прыпяцкага прагіну ў раёне Ельска, Лельчыц, Нароўлі", - рэзюмаваў Пётр Поўжык.
Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін. З 1966 па 2021 год у Беларусі здабыта звыш 138 млн т нафты, прасвідравана больш за 7 млн м горных парод. Як падкрэсліваюць на прадпрыемстве, наперадзе яшчэ шмат планаў і перспектыў.
Усе навiны