Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -20-14-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
Мазырскі замак
Мазырскі замак
Галоўная / Навіны вобласці
9 ліпеня 2020

Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 10 ліпеня

Фота з архіва

Фота з архіва

 

Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 10 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

 

Уначы будзе пераменная воблачнасць, удзень - воблачна з праясненнямі. Уначы па захадзе, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы 4-9 м/с, раніцай і ўдзень парывы да 14 м/с, месцамі - да 15-20 м/с.

 

Тэмпература паветра ўначы складзе 7-12 градусаў цяпла, па захадзе - плюс 13-15. Удзень будзе плюс 19-24, па поўдні - 25-28 вышэй за нуль.

 

Усе навiны