Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -20-14-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
г. Мазыр
г. Мазыр
Галоўная / Навіны вобласці
19 мая 2020

Гандбалісткі "Гомеля" чацвёрты раз сталі чэмпіёнкамі Беларусі

 
Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісткі "Гомеля" чацвёрты раз сталі чэмпіёнкамі Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У вырашальным паядынку за залатыя медалі на пляцоўцы гомельскага Палаца гульнявых відаў спорту падапечныя Томажа Чатара ўпэўнена перайгралі гандбалістак БНТУ-БелАЗа з лікам 29:27 (16:9). Гаспадыні з першых мінут узялі ініцыятыву ў свае рукі і дамінавалі на працягу ўсяго гульнявога часу. Самымі рэзультатыўнымі сталі гамяльчанка Наталля Коціна і мінчанка Марыя Канавал, якія закінулі па сем мячоў. У мінулую сераду ў Мінску гамяльчанкі ўступілі з лікам 30:31.
Уладальніцамі бронзавых узнагарод сталі гандбалісткі "Гараднічанкі" з Гродна, спартсменкі "Бярэсця" з Брэста замкнулі квартэт самых моцных. Лепшым бамбардзірам стала Рэгіна Кудраўцава (БНТУ-БелАЗ), якая закінула 180 мячоў.
У мужчын чэмпіёнам Беларусі 12-ы раз стаў Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова, сярэбраная ўзнагарода ў мінскага СКА, бронзавая дасталася магілёўскаму клубу "Машэка".
Лепшым снайперам стаў Максім Нясвадзьба з гродзенскага "Кронана", які закінуў 174 мячы.
Паводле рашэння выканкама Беларускай федэрацыі гандбола "Фіналы чатырох" розыгрышу Кубка Беларусі сярод мужчынскіх і жаночых каманд перанесены на пачатак сезона-2020/2021.
 
Усе навiны