Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -32-21-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
г. Мазыр
г. Мазыр
Галоўная / Рэгіён

Рэгіён

Мазыр – адзін з найбольш старажытных гарадоў беларускага Палесся, размешчаны на ўзвышшы, якое называецца Мазырскай градой, на беразе маляўнічай ракі – Прыпяці.
У нацыянальным вобразе Беларусі Мазыр атрымаў амаль афіцыйна статус сталіцы паўднёва-ўсходняга Палесся, а ў паэтычнай версіі пацвярджэнне таго ж значэння – «Жамчужыны Палесся». Узгорысты рэльеф, мноства зялёных насаджэнняў, у якіх патанаюць вуліцы, бульвары і плошчы, ствараюць непаўторнае аблічча горада. «Беларускай Швейцарыяй» часта называюць у народзе гэтыя мясціны.
Сучасны Мазыр – гэта ўнікальнае спалучэнне старадаўніх вуліц, Замкавай гары, касцёлаў, храмаў і ў той жа час новых жылых мікрараёнаў, горадаўтваральных прадпрыемстваў, такіх як Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, Мазырсоль і інш.
Толькі ў Мазыры рачныя берагі Прыпяці злучаныя трыма самымі вялікімі па працягласці мастамі ў Беларусі.
З нядаўняга часу гэта, сапраўды жамчужына беларускага Палесся, атрымала годную аправу – горад уключаны ў маштабны турыстычны праект «Залатое кальцо Гомельшчыны». І не проста уключаны, а з’яўляецца адным з яго найбольш цікавых і каларытных маршрутаў.
Першае ўпамінанне аб горадзе адносіцца да 1155 года. У 2005 годзе горад адсвяткаваў свой 850-гадовы юбілей.
Шмат чаго перанесена з моманту ўтварэння да нашых дзён. Шмат разоў ён уставаў з руін, каб пабудавацца нанава і стаць яшчэ прыгажэй.
Не аднойчы змяняўся і статус Мазыра:
з 1924 г. Мазыр – цэнтр раёна,
з 1935-1938 гг. – цэнтр Мазырскай акругі,
з 1938-1954 гг. – цэнтр Палескай вобласці,
з 1954 г. Мазыр – у складзе Гомельскай вобласці, другі па велічыні горад у вобласці.
У гісторыю горада і раёна арганічна ўвайшоў і 2007 год. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2007 г. № 396 Мазырскі раён і горад Мазыр аб’яднаны ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку – Мазырскі раён. Адміністрацыйным цэнтрам прызначаны горад Мазыр.
Сёння Мазырскі раён – адзін з найбольш буйных прамысловых, аграрных і культурных цэнтраў Беларусі, да таго ж сучасны Мазыр з’яўляецца буйным будаўнічым і спартыўным цэнтрам Палескага рэгіёна.
Адміністрацыйна тэрыторыя раёна падзелена на 10 сельскіх Саветаў, якія ўключаюць 92 населеныя пункты.


Вядомыя людзі

Героі Савецкага Саюза, ураджэнцы Мазыршчыны

Барысаў Міхаіл Уладзіміравіч
Нарадзіўся 16.04.1923 г. у в. Нараўчызне Мазырскага раёна. Герой Савецкага Саюза (1945 г.).
Перад вайной скончыў Гомельскі аэраклуб АСАВІЯХІМ, ваенна-марское авіяцыйнае вучылішча (1943 г.). Са жніўня 1944 г. лейтэнант Барысаў М.У. на Балтыйскім флоце (камандзір звяна, нам. камандзіра эскадрыллі 8-ай мінна-тарпеднай авіядывізіі).
За 10 месяцаў 1944-1945 гг. Барысаў зрабіў 47 баявых вылетаў, патапіў 9 і пашкодзіў 2 транспарты ворага агульным водазмяшчэннем больш за 80 000 тон. Патапіў лінкор «Шлезвіг-Гальштэйн» ВМФ Германіі. Да 1960 г. служыў у Савецкай Арміі (падпалкоўнік).
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі. 6 сакавіка 1945 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР М.У. Барысаву было прысвоена высокае званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
Званне “Ганаровы грамадзянін горада Мазыра” прысвоена рашэннем № 141 Мазырскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 15.04.1982 г.

Катлавец Міхаіл Паўлавіч
Нарадзіўся 25 кастрычніка 1914 г. у в. Лешні. Герой Савецкага Саюза, камандзір танкавага батальёна.
Да вайны скончыў Мінскі педагагічны інстытут. У 1939 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію. Пачынаў вайну камандзірам танка. З 1942 г. – камандзір I танкавага батальёна 41 гвардзейскай танкавай Шумілінскай брыгады. Асабліва вылучыўся ў баях восенню 1944 г. у Малдавіі.
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, ордэнам Аляксандра Неўскага, баявымі медалямі.
Загінуў 06.10.1944 г. на румына-венгерскай граніцы.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 25 сакавіка 1945 г. М.П. Катлаўцу прысвоена ганаровае званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна. Пахаваны ў г. Ціраспалі, Малдова. Яго імем названы вуліцы ў г. Мазыры і г. Ціраспалі.

Мураўёў Міхаіл Васільевіч
Нарадзіўся 15.05.1919 г. у в. Нараўчызне. Герой Савецкага Саюза, камандзір батарэі.
Пасля заканчэння тэхнікума працаваў электрамеханікам на Мазырскай ДРЭС. У 1939 г. прызваны ў Чырвоную Армію, скончыў Пензенскае артылерыйскае вучылішча. Камандзір батарэі 327-га асобнага знішчальнага супрацьтанкавага дывізіёна.
Вылучыўся 25 верасня 1943 г. пры фарсіраванні Дняпра ў раёне Пераслаўля-Хмяльніцкага. Малодшы лейтэнант Мураўёў знішчыў некалькі агнявых пунктаў ворага, забяспечыў паспяховае наступленне пяхоты і танкаў. За два дні батарэя Мураўёва адбіла некалькі контратак, знішчыла тры гарматы, чатыры мінамёты, 16 кулямётаў, мінамётную батарэю.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны II ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі.
Памёр у 1981 г., пахаваны ў г. Нікапалі Днепрапятроўскай вобласці.

Харужая Вера Захараўна
Нарадзілася 14 (27) верасня 1903 г. у г. Бабруйску. З трох гадоў пражывала ў г. Мазыры. У 1919 г. скончыла Мазырскую адзіную працоўную школу 2-ой ступені, настаўнічала на Палессі.
У лістападзе 1920 г. у складзе камуністычнага батальёна змагалася супраць банд Булак-Булаховіча. Пасля грамадзянскай вайны працавала ў Мазырскім камітэце камсамола загадчыцай палітаддзела.
З лютага 1924 г. – яна адзін з кіраўнікоў падпольнага руху ў Заходняй Беларусі, за што была прысуджана да 8 гадоў турмы. Восенню 1932 г., падчас абмену палітзняволенымі паміж урадамі СССР і Польшчы, вярнулася ў Савецкі Саюз.
Пасля вызвалення Заходняй Беларусі – В.З. Харужая на партыйнай рабоце на Палессі. У першыя дні вайны – яна партызанка атрада В.З. Каржа. З вясны 1942 г. – у апараце ЦК КП(б)Б у Маскве. У верасні 1942 г. па заданні партыі арганізуе партыйнае падполле ў Віцебску. Перадавала камандаванню Чырвонай Арміі і партызанам каштоўныя звесткі. 13 лістапада 1942 г. арыштавана і закатавана фашыстамі.
Пасмяротна В.З. Харужай прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Яе імем названы вуліцы ў гарадах Мінск, Віцебск, Мазыр, Бабруйск і іншых гарадах Беларусі. У г. Мазыры, Пінску, Віцебску В.З. Харужай устаноўлены помнікі, мемарыяльныя дошкі.



Героі Савецкага Саюза, якія загінулі пры вызваленні Мазыршчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Рыгор Мацвеевіч Ціханаў
Нарадзіўся 10 красавіка 1912 г. у с. Сіманаўка Чыстапольскага раёна Какчатаўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Член КПСС з 1940 г. Рускі.
Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг. Ваяваў на Сталінградскім, Бранскім, Цэнтральным франтах. Камандзір шабельнага эскадрона гвардыі старшы лейтэнант Р.М. Ціханаў вылучыўся ў баях пры вызваленні Камарынскага раёна Палескай вобласці.
28 верасня 1943 г. эскадрон пад яго камандаваннем на плытах фарсіраваў Днепр, суткі вёў бой на захопленым плацдарме, знішчыў больш за 50 гітлераўцаў і мінамётную батарэю, што садзейнічала вызваленню в. Галкі і наступленню падраздзялення палка.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 15 студзеня 1944 г.
Загінуў Р.М. Ціханаў 13 лютага 1944 г. у баі. Пахаваны на Кургане Славы ў г. Мазыры.

Валянцін Сцяпанавіч Няжноў
Нарадзіўся 31 мая 1915 г. у г. Ленінградзе ў сям’і служачага. Член КПСС з 1943 г. Рускі.
Працаваў памочнікам машыніста на электрастанцыі, слесарам на чыгуналіцейным заводзе ў г. Пяцігорску.
У Чырвонай Арміі з чэрвеня 1941 г. У 1942 г. скончыў ваеннае вучылішча сувязі ў г. Арджанікідзэ. На фронце з чэрвеня 1942 г. Камандзір узвода сувязі гвардыі старшы лейтэнант В.С. Няжноў вылучыўся ў баі за вызваленне Камарынскага раёна Палескай вобласці.
Узвод на чале з В.С. Няжновым пад агнём ворага фарсіраваў 28 верасня 1943 г. Днепр, наладзіў тэлефонную сувязь з палком праз раку. 29 верасня 1943 г. пераправіў праз раку на лодцы боепрыпасы, забяспечваў бесперабойную работу сувязі. 30 верасня 1943 г. у баі замяніў выбыўшага са строю парторга, асабістым прыкладам не раз узнімаў байцоў у атаку, што садзейнічала паспяховаму наступленню палка.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 15 студзеня 1944 г.
Загінуў у баі 24 студзеня 1944 г.
Пахаваны на Кургане Славы ў г. Мазыры.
Яго імем названы вуліцы ў Мазыры і Пяцігорску, імя героя прысвоена прафесійна-тэхнічнаму вучылішчу чыгуначнікаў у г. Мінеральныя Воды, дзе ён вучыўся. На тэрыторыі гэтага вучылішча В.С. Няжнову ўстаноўлены помнік.

Джумагалы Калдыкараеў
Нарадзіўся ў 1922 годзе ў 7-ым сельскім савеце Хаджайлійскага раёна Каракалпакскай АССР у сялянскай сям’і. Казах.
На фронце з 1941 г. Бранябойшчык знішчальнай супрацьтанкавай дывізіі гвардыі радавы Д. Калдыкараеў вылучыўся пры вызваленні Палескай вобласці.
27 верасня 1943 г. з групай воінаў пад моцным агнём праціўніка першым пераправіўся каля Камарына на правы бераг Дняпра. Пад покрывам цемры са звязкамі гранат падпоўз да траншэй і захапіў апорны пункт праціўніка, што спрыяла паспяховаму фарсіравання Дняпра ўсёй ротай.
Д. Калдыкараеў загінуў у баі 14 студзеня 1944 г. пры вызваленні Мазыра. Пахаваны на Кургане Славы ў г. Мазыры.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 15 студзеня 1944 г. Яго імем названа школа ў г. Хаджайлі.

Мікалай Іванавіч Шмаргун
Нарадзіўся 19 лютага 1913 г. у г.п. Навапскоўску Варашылаваградскай вобл. у сялянскай сям’і. Украінец.
На фронце з 1941 г. Гвардыі радавы М.І. Шмаргун вылучыўся пры вызваленні Камарынскага раёна Палескай вобласці.
У ноч на 27 верасня 1943 г. М.І. Шмаргун з трыма разлікамі супрацьтанкавых гармат на плыце перапраўляўся праз Днепр. Калі плыт быў разбіты, уплаў з байцамі пераадолеў раку, закідаў гранатамі варожыя траншэі, знішчыў 8 гітлераўцаў.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 15 студзеня 1944 г.
Памёр М.І. Шмаргун 30 студзеня 1944 г. ад ран. Пахаваны на Кургане Славы ў г. Мазыры.

Антон Андрэевіч Рыжкоў
Нарадзіўся 6 мая 1920 г. у с. Абрамаўка Талаўскага раёна Варонежскай вобласці ў сялянскай сям’і. Рускі. Член ВЛКСМ.
З 1936 г. працаваў прыцэпшчыкам, трактарыстам на радзіме, электрыкам на Ялань-Каляноўскім цукровым заводзе Варонежскай вобласці. У Чырвонай Арміі з 1940 г. З ліпеня 1941 г. ваяваў на Заходнім, Цэнтральным, Беларускім франтах.
Камандзір стралковай роты старшы лейтэнант А.А. Рыжкоў вылучыўся пры вызваленні Брагінскага раёна Палескай вобласці. 28 верасня 1943 г. рота пад яго камандаваннем пад агнём праціўніка фарсіравала Днепр, захапіла плацдарм на правым беразе ракі, умацавалася на ім і забяспечыла пераправу свайго батальёна.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 15 студзеня 1944 г.
Загінуў А.А. Рыжкоў 28 студзеня 1944 г. у рукапашным баі ў в. Церабава пры вызваленні Капаткевіцкага раёна.
Пахаваны на Кургане Славы ў г. Мазыры.
Яго імем названа вуліца ў Мазыры, імя героя прысвоена піянерскай дружыне Абрамаўскай васьмігадовай школы Талаўскага раёна Варонежскай вобласці, дзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Міхаіл Максімавіч Катаеў
Нарадзіўся 5 снежня 1903 г. у с. Асмярыжск Качырскага раёна Паўладарскай вобласці ў сялянскай сям’і. Рускі.
У 1925-27 гг. служыў у Чырвонай Арміі. Удзельнік ліквідацыі кулацкіх банд у Прыіртышшы. На фронце з 1941 г. Наводчык супрацьтанкавай зброі гвардыі старшына М.М. Катаеў вылучыўся пры вызваленні Камарынскага раёна Палескай вобласці.
У ноч на 27 верасня 1943 г. з трыма разлікамі супрацьтанкавай зброі на плыце першым пераправіўся праз Днепр, уступіў у бой з перавышаючымі сіламі праціўніка і закідаў гранатамі варожыя траншэі, што садзейнічала паспяховай пераправе іншых падраздзяленняў.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 15 студзеня 1944 г.
Загінуў М.М. Катаеў 26 студзеня 1944 г.
Пахаваны на Кургане Славы ў г. Мазыры.
Яго імем названы вуліцы ў Мазыры і Паўладары, імя героя прысвоена Дому піянераў і школьнікаў у Паўладары.

Канстанцін Фёдаравіч Захараў
Нарадзіўся ў красавіку 1919 г. у г. Іванаве ў сям’і служачага. Член КПСС з 1942 г. Рускі.
З 1937 г. служыў у Чырвонай Арміі. Скончыў Пермскую авіяшколу ў 1939 г.
З 1941 г. ваяваў на Заходнім, Цэнтральным і Беларускім франтах. Лётчык-знішчальнік, потым камандзір эскадрыллі 233-га знішчальнага авіяцыйнага палка капітан К.Ф. Захараў здзейсніў 190 баявых вылетаў, асабіста збіў 15 самалётаў праціўніка.
Калі 13 студзеня 1944 г. ён вёў у бой чацвёрку «ЯК–9», то на захадзе ад Мазыра заўважыў буйную аўтакалону фашыстаў. Па камандзе Захарава лётчыкі І. Волкаў, В. Тарасенка, Н. Каўказскі пачалі граміць яе, зніжаючыся да брыючага палёту. Загарэліся дзясяткі аўтамашын праціўніка. Гітлераўцаў ахапіла паніка. У самы разгар бою ў капітана Захарава скончыліся боепрыпасы. Ён перадаў пра гэта па рацыі, а сам працягваў імітаваць атаку, спрабуючы тым самым палегчыць баявым сябрам весці бой. Пры апошнім заходзе на цэль самалёт вядучага быў прабіты варожым снарадам. Лётчыку не ўдалося збіць полымя. Машына дрэнна слухалася пілота. Да аэрадрома нельга было дацягнуць. «Біце іх, браты!» – крыкнуў на развітанне па радыё камандзір сваім таварышам і сам накіраваў ахоплены полымем самалёт на вялікую колькасць варожых машын і ўзарваўся разам з імі.
За гэты подзвіг капітан К. Захараў быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза, якое было прысвоена яму 2 жніўня 1944 г.
Пахаваны на Кургане Славы. Яго імем названы вуліцы ў Іванаве і Мазыры.

Рудкоўскі Іосіф Максімавіч
Нарадзіўся 15.02.1931 г. у в. Бузава, Верхня-Дзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Член КПСС з 1958 г. Адукацыя незакончаная сярэдняя.
Перадавік нафтаперапрацоўчай прамысловасці, буравы майстар.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1966 г. за поспехі ў развіцці геолагаразведачных работ карысных выкапняў.
У 1971 г. прызначаны галоўным інжынерам буравой № 1 Мазырскай канторы разведачнага бурэння ўпраўлення геалогіі.
Дэлегат 23 з’езда КПСС ад Мазырскай гарадской партыйнай арганізацыі. Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалямі.

Галко Уладзімір Мікітавіч
Нарадзіўся 13.09.1923 г. у в. Чамярысы Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Пасля заканчэння мінамётных школы накіроўваецца на савецка-кітайскую граніцу. У пачатку 1942 г. – курсант Чалябінскага танкавага вучылішча, быў механікам-кіроўцам танка. Удзельнічаў у баях пад Курскам, у многіх іншых баявых аперацыях. Вайну скончыў у Чэхаславакіі, быў тройчы паранены.
З 1951 г. – дызеліст, буравы майстар Беларускай канторы разведачнага бурэння ў Мазыры, затым працаваў буравым майстрам Рэчыцкай нафтаразведваючай экспедыцыі глыбокага бурэння.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1971 г. за паспяховае выкананне 8-га пяцігадовага плана.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны, Славы ІІІ ступені, медалямі.


Ганаровыя грамадзяне

Алексіеўскі Яўген Яўгенавіч
Нарадзіўся ў г. Баброве Варонежскай губерні 07.03.1906 г.
1923-1929 гг. – на камсамольскай рабоце.
1929-1932 гг. – у партыйных органах Таджыкістана.
1931-1941 гг. – намеснік наркама земляробства, наркама воднай гаспадаркі Таджыкістана, начальнік Калінінскага абласнога сельгасупраўлення.
1941-1945 гг. – начальнік палітаддзела гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі, удзельнік вызвалення г. Мазыра.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна.
1946-1962 гг. – першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі Украіны, начальнік Галоўнага ўпраўлення воднай гаспадаркі Украіны, старшыня Дзяржкамітэта Савета Міністраў Украіны па воднай гаспадарцы.
З 1963 г. Алексіеўскі Я.Я. – старшыня Дзяржкамітэта па арашаемым земляробстве і воднай гаспадарцы, міністр воднай гаспадаркі і меліярацыі СССР.
Званне “Ганаровы грамадзянін горада Мазыра” прысвоена рашэннем №7 Мазырскага гарвыканкама ад 12.01.1974 г.

Барысаў Міхаіл Уладзіміравіч
Нарадзіўся 16.04.1923 г. у в. Нараўчызне Мазырскага раёна. Герой Савецкага Саюза (1945 г.).
Перад вайной скончыў Гомельскі аэраклуб АСАВІЯХІМ, ваенна-марское авіяцыйнае вучылішча (1943 г.). Са жніўня 1944 г. лейтэнант Барысаў М.У. на Балтыйскім флоце (камандзір звяна, нам. камандзіра эскадрыллі 8-ай мінна-тарпеднай авіядывізіі).
За 10 месяцаў 1944-1945 гг. Барысаў зрабіў 47 баявых вылетаў, патапіў 9 і пашкодзіў 2 транспарты ворага агульным водазмяшчэннем больш за 80 000 тон. Патапіў лінкор «Шлезвіг-Гальштэйн» ВМФ Германіі. Да 1960 г. служыў у Савецкай Арміі (падпалкоўнік).
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі. 6 сакавіка 1945 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР М.У. Барысаву было прысвоена высокае званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
Званне “Ганаровы грамадзянін горада Мазыра” прысвоена рашэннем № 141 Мазырскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 15.04.1982 г.

Ветраў Іван Дзмітрыевіч
Нарадзіўся ў 1905 г. Перад вайной – пракурор БССР, член ЦК КП(б)Б, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання. На фронце з лета 1941 г. Удзельнік абароны Масквы. З канца 1941 г. – у распараджэнні Беларускага штаба партызанскага руху. Са жніўня 1943 г. – першы сакратар Палескага падпольнага абкама, камандзір злучэння партызан Палескай вобласці. Аўтар кнігі «Браты па зброі». Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Баявога Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны II ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі.
Званне “Ганаровы грамадзянін горада Мазыра” прысвоена рашэннем № 141 Мазырскага гарвыканкама ад 15.04.1982 г.

Вікенцьеў Казімір Францавіч
Нарадзіўся 14.11.1910 г. у г. Мазыры. З 1928 г. – рабочы лесапільнага завода «Чырвоны пагранічнік» у в. Мілашавічы Лельчыцкага раёна. У 1930 г. прызваны ў РСЧА. У 1933 г. скончыў Аб’яднаную беларускую ваенную школу. У савецка-фінскай вайне 1939-1940 гг. – камандзір артылерыйскай батарэі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Начальнік артылерыі стралковага палка, камандзір артдывізіёна, камандзір мінамётнага палка. З сакавіка 1944 г. – камандзір гаўбічнай артбрыгады Войска Польскага.
Пасля вайны да 1957 г. К.Ф. Вікенцьеў служыў у Савецкай Арміі ў званні палкоўніка. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Айчыннай вайны І ступені, ордэнам Аляксандра Неўскага, ордэнамі Баявога Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнамі ПНР і медалямі. Памёр у 1995 г.
Званне “Ганаровы грамадзянін горада Мазыра” прысвоена рашэннем № 42 Мазырскага гарвыканкама ад 05.04.1994 г.

Галко Уладзімір Мікітавіч
Нарадзіўся 13 кастрычніка 1923 г. у в. Чамярыцы Брагінскага раёна Гомельскай вобласці.
Перадавік нафтаздабываючай прамысловасці.
15 кастрычніка 1941 г. прызваны ў Чырвоную Армію, пасля заканчэння мінамётнай школы малодшых камандзіраў накіраваны на савецка-кітайскую граніцу – востраў Даманскі.
Са студзеня 1942 г. – курсант Чалябінскага ваеннага танкавага вучылішча.
У 1943 г. удзельнічаў у баях на Курскай Дузе механікам-вадзіцелем цяжкага танка супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, удзельнічаў у вызваленні Украіны і Чэхаславакіі. За час вайны быў тройчы паранены.
З 1951 г. – дызеліст, буравы майстар, начальнік буравой Мазырскай нафтаразведачнай экспедыцыі глыбокага бурэння, затым – буравы майстар, начальнікам буравой Рэчыцкай нафтаразведачнай экспедыцыі глыбокага бурэння трэста «Беларусьнафтагазразведка».
На пенсіі з 10 лютага 1985 г.
14 лютага 1987 г. на 1-ай устаноўчай Мазырскай гарадской канферэнцыі ветэранаў быў абраны старшынёй Мазырскага гарадскога савета ветэранаў. Ганаровы ветэран Гомельскага абласнога савета ветэранаў.
У Мазыры пражывае з 1951 г.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 красавiка 1971 г. Галко Уладзіміру Мікітавічу за выдатныя поспехі ў развіцці геолагаразведачных работ, разведкі месцараджэнняў карысных выкапняў прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая зорка».
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені, ордэнам Славы ІІІ ступені і сямнаццаццю медалямі.
Званне “Ганаровы грамадзянін Мазырскага раёна” прысвоена рашэннем Мазырскага раённага Савета дэпутатаў №128 ад 24.12.2008г.
Памёр 18.06.2009г.

Ганчар Рыгор Фядосавіч
Нарадзіўся ў 1932 г. у в. Дарашэвічы Петрыкаўскага раёна.
1949-1951 гг. – вучоба ў Мазырскім дзяржаўным настаўніцкім інстытуце.
1951-1956 гг. – служба на Чарнаморскім флоце.
1957-1959 гг. – настаўнік Асавецкай сярэдняй школы.
1959 г. – сакратар партарганізацыі калгаса «Чырвоны маяк» і калгаса «Зара камунізму».
1961 г. – вучоба ў Мінскай вышэйшай партыйнай школе.
1965-1970 гг. – інструктар, другі сакратар Мазырскага гаркама КПБ, лектар КПБ.
1970-1987 гг. – старшыня Мазырскага гарвыканкама.
1987-1993 гг. – сакратар Гомельскага аблвыканкама.
З 1993 г. – старшыня Фонду бяспекі дарожнага руху.
Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, ордэнамі «Знак Пашаны».
Званне “Ганаровы грамадзянін горада Мазыра” прысвоена рашэннем № 590 Мазырскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 10.11.1994 г.
Памёр 03.2018 г.

Дворнік Уладзімір Андрэевіч
Нарадзіўся 16 красавіка 1963 г. у в. Ровенская Слабада Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.
У 1980 г. працаваў трактарыстам калгаса імя Дзяржынскага Рэчыцкага раёна.
З 1980 па 1983 гг. – навучэнец Рэчыцкага зааветэрынарнага тэхнікума.
З 1983 па 1984 гг. – галоўны ветэрынарны ўрач калгаса “Усход” Нараўлянскага раёна.
З 1984 па 1985 гг. – студэнт Віцебскага ветэрынарнага інстытута.
З 1985 па 1986 гг. – галоўны ветэрынарны ўрач калгаса “Усход” Нараўлянскага раёна.
З 1986 года па 1988 гг. – галоўны ветэрынарны ўрач калгаса «Дружба» Мазырскага раёна.
З 1988 па 1991 гг. – намеснік старшыні калгаса «Дружба» Мазырскага раёна.
З 1991 па 1996 гг. – галоўны дзяржаўны ветэрынарны ўрач Мазырскага раёна.
З 1996 па 2000 гг. – дырэктар саўгаса-камбіната “Зара” Мазырскага раёна.
З 2000 па 2009 гг. – дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Саўгас-камбінат «Зара» Мазырскага раёна.
З 2009 па 2010 гг.– старшыня Мазырскага раённага выканаўчага камітэта.
З 2010 г. – старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.
Мае дзяржаўныя ўзнагароды: ордэн Пашаны, ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь», Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ордэн Айчыны III ступені.
Абіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў. Абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Гомельскай вобласці. Званне “Ганаровы грамадзянін Мазырскага раёна” прысвоена рашэннем Мазырскага раённага Савета дэпутатаў № 82 ад 23.01.2012 г.

Зубоўскі Анатоль Сцяпанавіч
Нарадзіўся 06.11.1946 г.
1975-1981 гг. – старшы аператар устаноўкі на МНПЗ, затым начальнік устаноўкі, начальнік цэха, галоўны спецыяліст.
1981-1984 гг. – сакратар партарганізацыі. 23.03.1984 г. загадам Міністэрства нафтахімічнай прамысловасці СССР прызначаны дырэктарам МНПЗ (да жніўня 1996 г.). З 1996 г. – у АТ «Слаўнафта».
З 1998 г. – дырэктар канцэрна «Слаўнафтапрадукт», адначасова старшыня Савета дырэктараў ФК «Славія».
Званне “Ганаровы грамадзянін горада Мазыра” прысвоена рашэннем № 364 ад 24.04.1998 г. Мазырскага гарвыканкама.

Каблоў Рыгор Пятровіч
Нарадзіўся 28.09.1898 г. у с. Аляксандрава-Гай Самарскай губерні. З 1919 г. у РСЧА. З лета 1920 г. – крамлёўскі курсант. Першы вартавы ў Маўзалеі Леніна. Вучыўся ў Ваеннай акадэміі імя Фрунзэ. Скончыў акадэмію Генеральнага штаба. З лістапада 1943 г. – камандзір 14-ай гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі. Удзельнік вызвалення г. Мазыра. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнамі Баявога Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава 1-ай і 2-ой ступені, ордэнам Кутузава 2-ой ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі.
Званне “Ганаровы грамадзянін горада Мазыра” прысвоена рашэннем № 7 Мазырскага гарвыканкама ад 12.01.1974 г.

Купрыянаў Анатоль Аляксандравіч
Нарадзіўся ў 1949 г. у г.п. Обаль Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці.
1966-1967 гг. – слесар-электрык завода торфаізаляцыйных вырабаў імя Даўмана, гарадскі пасёлак Обаль Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці.
1967-1972 гг. – студэнт Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С.М. Кірава, горад Мінск.
1972-1974 гг. – служба ў Савецкай Арміі.
1974-1976 гг. – аператар тэхналагічных установак Полацкага нафтаперапрацоўчага завода, горад Наваполацк Віцебскай вобласці.
1976-1980 гг. – аператар тэхналагічных установак Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода, горад Мазыр Гомельскай вобласці.
1980-1986 гг. – начальнік змены, начальнік устаноўкі, намеснік начальніка комплексу, які перапрацоўвае сярністую нафту, Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода, горад Мазыр Гомельскай вобласці.
1986-1991 гг. – начальнік паліўна-каталітычнай вытворчасці Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода, горад Мазыр Гомельскай вобласці.
1991-1995 гг. – галоўны тэхнолаг, начальнік тэхнічнага аддзела, намеснік галоўнага інжынера, начальнік аддзела перспектыўнага развіцця Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода, горад Мазыр Гомельскай вобласці.
1995-1996 гг. – дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «МНПЗ», горад Мазыр Гомельскай вобласці.
1996 г. – 2017 г. генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод», горад Мазыр Гомельскай вобласці.
Дэпутат Мазырскага гарадскога Савета дэпутатаў.
Званне “Ганаровы грамадзянін горада Мазыра” прысвоена рашэннем № 97 Мазырскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 07.09.2005 г.

Літвінчук Артур Сяргеевіч
Нарадзіўся 04 студзеня 1988 г. у г. Мазыры Гомельскай вобласці.
Член нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па веславанні на байдарках і каноэ. З’яўляецца шматразовым пераможцам этапаў Кубка Свету па веславанні на байдарках і каноэ, пераможцам XXIX Алімпійскіх гульняў 2008 г. у Пекіне (Кітай).
Мае дзяржаўныя ўзнагароды: ганаровае званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь».
Званне “Ганаровы грамадзянін Мазырскага раёна” прысвоена рашэннем Мазырскага раённага Савета дэпутатаў № 128 ад 24.12.2008г.

Малафееў Анатоль Аляксандравіч
Нарадзіўся 14.05.1933 г. у г. Гомелі. З 1949 г. працаваў слесарам. З 1962 г. – на партыйнай рабоце ў Гомелі. У 1967 г. скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі. З 1970 г. – інструктар аддзела хімічнай і лёгкай прамысловасці ЦК КПБ.
1971-1975 гг. – 1-шы сакратар Мазырскага гаркама КПБ. У 1974 г. скончыў завочную ВПШ пры ЦК КПСС.
1975-1978 гг. – сакратар Гомельскага абкама КПБ.
1978-1990 гг. – старшыня Гомельскага аблвыканкама, першы сакратар Гомельскага, затым Мінскага абкама КПБ.
1990-1993 гг. – першы сакратар ЦК КПБ, член ЦК КПБ, Палітбюро ЦК КПСС. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1975-1985 гг.).
1992-1996 гг. – намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па дзяржаўных матэрыяльных рэзервах. З 1996 г. – старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ.
Званне “Ганаровы грамадзянін горада Мазыра” прысвоена рашэннем № 648 Мазырскага гарвыканкама ад 09.07.1998 г.

Петрушэнка Раман Іванавіч
Нарадзіўся 25 снежня 1980 г. у г. Калінкавічы Гомельскай вобласці.
З 1998 па 2004 гг. – студэнт установы адукацыі «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт».
З 2004 па 2006 гг. – выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання ўстановы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт”.
З 2006 г. па цяперашні час – выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання ўстановы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”.
Петрушэнка Раман Іванавіч з’яўляецца Заслужаным майстрам спорту Рэспублікі Беларусь, пераможцам і бронзавым прызёрам XXIX Алімпійскіх гульняў 2008 г. у Пекіне (Кітай), бронзавым прызёрам XXVIII Алімпійскіх гульняў 2004 г. у Афінах (Грэцыя), двухразовым Чэмпіёнам Свету, пяціразовым Чэмпіёнам Еўропы, шматразовым пераможцам і прызёрам этапаў кубка Свету па веславанні на байдарках і каноэ.
Член нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па веславанні на байдарках і каноэ.
Мае дзяржаўныя ўзнагароды: ганаровае званне “Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь”, ордэн Айчыны III ступені, узнагароджаны ордэнам Беларускай праваслаўнай царквы Свяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені, юбілейным медалём “100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі», Ганаровай граматай установы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”.
З 2001 па 2008 гг. ім заваяваны тры залатыя, чатыры сярэбраныя і адзін бронзавы медалі чэмпіянатаў Еўропы, два залатыя, чатыры сярэбраныя і два бронзавыя медалі на чэмпіянатах свету.
Званне “Ганаровы грамадзянін Мазырскага раёна” прысвоена рашэннем Мазырскага раённага Савета дэпутатаў № 128 ад 24.12.2008г.

Патоцкая Галіна Канстанцінаўна
Нарадзілася ў 1923 г. у в. Дудзічы Магілёўскай вобласці. Да вайны працавала загадчыцай фельчарска-акушэрскага пункта ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці. З 1941 г. – у першым запасным палку 21-ай арміі. Пасля ранення вярнулася ў Дудзічы і служыла ў партызанскім атрадзе імя Варашылава. Пасля вызвалення Мазыра працавала з 1944 г. дзяржінспектарам райздраўаддзела, затым – загадчыца ясляў № 1 г. Мазыра. Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені і медалямі.
Званне “Ганаровы грамадзянін горада Мазыра” прысвоена рашэннем № 590 Мазырскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 10.11.1994 г.

Фінберг Міхаіл Якаўлевіч
Нарадзіўся ў 1947 г. у г. Мазыры Гомельскай вобл.
1962-1966 гг. – выхаванец ваеннага аркестра вайсковай часці 61424 г. Курск.
1966-1970 гг. – студэнт Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А.В. Луначарскага.
1967-1971 гг. – артыст аркестра Беларускага радыё і тэлебачання.
1971-1987 гг. – дырыжор, галоўны дырэктар аркестра Мінскага дзяржаўнага цырка.
З 1987 г. – мастацкі кіраўнік заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі”. Народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Званне “Ганаровы грамадзянін горада Мазыра” прысвоена рашэннем № 97 Мазырскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 07.09.2006 г.

Шантаровіч Уладзімір Уладзіміравіч
Нарадзіўся 17.06.1952 г. у г. Магілёве. У 1973 г. скончыў Гомельскі дзяржуніверсітэт. Пасля службы ў войску з 1974 г. – выкладчык ДСТ «Спартак» (веславанне на байдарках).
1976-1979 гг. – старшы трэнер-выкладчык Гомельскай абласной школы спартыўнага вышэйшага майстэрства.
1979 г. – трэнер зборнай СССР.
1982 г. – “Заслужаны трэнер БССР”.
1987 г. – прысвоена “трэнер-выкладчык вышэйшай катэгорыі”.
1993-2000 гг. – трэнер зборнай РБ па веславанні на байдарках.
З 2001 г. – старшы трэнер зборнай РБ па веславанні на байдарках.
Ім падрыхтавана 25 майстроў міжнароднага класа і больш за 100 майстроў СССР і РБ. Узнагароджаны граматамі Вярхоўнага Савета і УЦСПС.
Званне “Ганаровы грамадзянін горада Мазыра” прысвоена рашэннем № 29 Мазырскага гарадскога Савета дэпутатаў 24 склікання ад 30.09.2003 г.

Эльман Андрэй Пятровіч
Нарадзіўся 15.11.1903 г. у г. Елабуга Вяцкай губерні. З 1919 г. працуе ў камсамольскіх і партыйных органах Віцебска і Гомеля. Скончыў Інстытут чырвонай прафесуры літаратуры ў г. Маскве. 1937-1939 гг. – дырэктар Гомельскага педінстытута імя В.П. Чкалава. З 1940 г. – сакратар Гомельскага, Беластоцкага, Новасібірскага і Гродзенскага абкамаў КПБ.
1948 г. – намеснік старшыні Савета Міністраў БССР.
1949-1952 гг. – намеснік старшыні Палескага аблвыканкама.
1952-1968 гг. – дырэктар, рэктар Мазырскага педінстытута імя Н.К. Крупскай.
Узнагароджаны ордэнам Баявога Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.
Званне “Ганаровы грамадзянін горада Мазыра” прысвоена рашэннем № 484 Мазырскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 28.10.1993 г.
Памёр у 1995 годзе.


Дзеячы культуры і мастацтваў

Пушкар Мікалай Мікітавіч (08.05.1919 – 29.12.1993)
Нарадзіўся 8 мая 1919 г. у г.п. Барысаўка Барысаўскага раёна Белгарадскай вобл., Расія. Выхаванец дзіцячай калоніі А.С. Макаранкі імя М. Горкага.
У 1937 г. скончыў Харкаўскае мастацкае вучылішча. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Быў рэпрэсіраваны, знаходзіўся ў канцлагерах з 1945 па 1954 гг. У 1962 г. рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.
У 1962 г. скончыў завочны народны ўніверсітэт мастацтваў у г. Маскве. У 1966 г. пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў г. Мазыр. З 1968 г. працаваў мастаком у Гомельскіх мастацка-вытворчых майстэрнях мастацкага фонду БССР.
Удзельнік мастацкіх выстаў з 1962 г. За 28 гадоў творчай дзейнасці прымаў удзел у раённых, абласных, рэспубліканскіх і ўсесаюзных выставах больш за 300 разоў. Удзельнік сусветных мастацкіх выстаў «ЭКСПА-60» (Манрэаль, Канада, 1965 г.), «ЭКСПА-70» (Японія) і міжнародных выстаў у Польшчы (1961, 1988 гг.), ЧССР (1973 г.), Венгрыі, ГДР і Балгарыі.
У 1972 г. на Мазырскай фабрыцы мастацкіх вырабаў стварыў цэх керамікі, навучаў людзей майстэрству абпалу і лепкі.
У 1976-1977 гг. як скульптар прымаў удзел у стварэнні мемарыяльнага архітэктурна-скульптурнага комплексу «Курган Славы» воінам і партызанам, якія загінулі пры вызваленні г. Мазыра ад фашысцкіх захопнікаў.
Па ініцыятыве М.М. Пушкара ў 1978 г. у г. Мазыры на грамадскіх пачатках быў створаны народны музей прыкладнога дэкаратыўнага мастацтва, якому пастановай калегіі Міністэрства культуры БССР № 46 ад 25 жніўня 1988 г. было прысвоена званне “народны”.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1966 г. Працаваў у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве (кераміка).
Асноўныя творы: кампазіцыя «Беларуская бульба», «Браты-беларусы», «Паўлінка», «Палешукі», «Рыбак», «Мы з табою, як рыбка з вадою», «Хатняя баталія», «Паляшук-пясняр», «Тарас на Парнасе», «Палеская прыгажуня», «Кум і кума», «Полессские напевы», «Хор ветэранаў», «Несцерка», «Лірнік», «Дзед і баба», «Мой родны край».
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (г. Мінск), аб’яднаным краязнаўчым музеі аддзела культуры Мазырскага райвыканкама і за мяжой.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 5 сакавіка 1990 г. прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР».
1938-1939 гг. – загадчык клуба ў с. Стрыгуны Барысаўскага р-на Белгарадскай вобл.
1939-1941 гг. – радавы, 91-шы танкавы полк, 46-ая танкавая дывізія Маскоўскай ваеннай акругі.
1941-1945 гг. – ваеннапалонны, зняволены канцлагера № 315, г. Гамерштайн, Германія.
1945-1946 гг. – рабочы, знаходзіўся пад следствам, г. Камсамольск-на-Амуры.
1946-1954 гг. – зняволены лагера п/с 246. Рэабілітаваны 6 чэрвеня 1962 г.
1954-1957 гг. – мадэльшчык, усходняе будаўнічае ўпраўленне, г. Караганда Казахскай ССР.
1957-1959 гг. – скульптар-мастак, жалезабетонны завод трэста «Будпрамматэрыялы», г. Калінінград, РСФСР.
1959-1966 гг. – лепшчык, слесар БМУ-4 трэста «Калінінградбуд», г. Калінінград, РСФСР.
1966-1968 гг. – слесар-аддзелачнік завода меліярацыйных машын, г. Мазыр Гомельскай вобл, БССР.
1968-1982 гг. – мастак мастацкага фонду Гомельскага аддзялення Саюза мастакоў, г. Мазыр Гомельская вобл., БССР.
З 1982 г. – пенсіянер.

Высоцкі Канстанцін Гаўрылавіч
Нарадзіўся 7 лістапада 1927 г. у мнагадзетнай сялянскай сям’і ў в. Астражананцы Лельчыцкага раёна Палескай вобласці, БССР (цяпер Гомельская вобл. Рэспублікі Беларусь). Беларус.
З 1935 г. жыве ў г. Мазыры. У 1944 г. быў накіраваны на вучобу ў кінашколу ў г. Загорск Маскоўскай вобл.
У жніўні 1944 г. накіраваны ў дзеючую армію 1-га Беларускага фронту. Прымаў удзел у вызваленні Варшавы і ўзяцці Берліна.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і шматлікімі медалямі.
У 1952 г. дэмабілізаваўся ў запас. У перыяд 1953-1963 гг. працаваў загадчыкам аддзелаў культуры г. Даманавічы і г. Мазыра. У 1965 г. скончыў Ленінградскі дзяржаўны інстытут культуры імя Н.К. Крупскай. З 1963 г. працаваў дырэктарам кінасеткі Мазырскага раёна, старшынёй прафсаюза Мазырскага гаркама работнікаў культуры.
За працоўны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры і мастацтва ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга (1971 г.), ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 18 снежня 1968 г. прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч культуры БССР».
З 1988 г. на пенсіі. З 1970 па 1999 гг. працаваў старшынёй гаркама прафсаюза работнікаў культуры.

Рыжы Уладзімір Міхайлавіч (1941–10.10.2004)
Нарадзіўся 15 студзеня 1941 у г. Дзісна Віцебскай вобл. БССР. Беларус. Скончыў Гомельскае музычнае вучылішча (1959 г.), Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А.В. Луначарскага (1971 г.) па спецыяльнасці “Дырыжор хору, выкладчык харавых дысцыплін”.
1959-1961 гг. – мастацкі кіраўнік Дуніловіцкага РДК Пастаўскага р-на Віцебскай вобл.
1959-1961 гг. – дырэктар музычнай школы г.п. Варапаева Віцебскай вобл.
1961-1964 гг. – служба ў радах СА, Беларуская ваенная акруга.
1964-1966 гг. – дырэктар музычнай школы г.п. Варапаева Пастаўскага р-на Віцебскай вобл.
1966-1970 гг. – студэнт Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А.В. Луначарскага, г. Мінск.
1970-1972 гг. – выкладчык музычнага вучылішча, г. Мазыр Гомельскай вобл.
1972-2004 гг. – дырэктар музычнага вучылішча, г. Мазыр Гомельскай вобласці Рэспублікі Беларусь.
1 чэрвеня 1999 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь».


Мастакі

Сідоркін Валерый Барысавіч (1955 г.н.)
Нарадзіўся 19 красавіка 1955 г. у в. Галавачы Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і настаўніка малявання. Скончыў рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка (1966-1973 гг.), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне жывапісу (1973-1979 гг.). З 1980 г. пражывае ў г. Мазыры.
Удзельнік мастацкіх выстаў з 1979 г.
Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу, пераважна ў пейзажы.
Асноўныя творы: пейзажы «Зімовая вёска», «Мазырскія яры», «Пад вечар», «Пейзаж з вясёлкай», «Топіцца лазня», «Пачатак лета. Мазыршчына», «Навальніца находзіць», «Поўдзень. Прыпяць», «Прыціхла», «На Прыпяці», «Вечар на Мазыршчыне», «Таполі. Вясна»; карціны «Першае кіно», «Поўдзень»; партрэты дачкі, У. Дубровы; нацюрморты «Пад мірным небам», «Бэз».
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, аб’яднаным краязнаўчым музеі аддзела культуры Мазырскага райвыканкама, у прыватных калекцыях і за мяжой.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1985 г.
1999 г. – удзельнік рэспубліканскай выставы-конкурсу пейзажу (карціна «Вячэрняя цішыня»).
1999 г. – удзельнік выставы па выніках міжнароднага пленэру, г. Магілёў.
2000 г. – удзельнік міжнароднага пленэра імя Народнага мастака СССР Яўсея Майсеенкі, г. Буда-Кашалёва.
2000 г. – удзельнік выставы па выніках міжнароднага пленэру, г. Рэчыца, г. Гомель.
2001 г. – удзельнік рэспубліканскай выставы “Мастакі Гомельшчыны”, Палац мастацтва, г. Мінск.
2001 г. – удзельнік абласной выставы, прысвечанай адкрыццю карціннай галерэі імя Г.Х. Вашчанкі, г. Гомель.
2002 г. – удзельнік абласной выставы да фестывалю “Сожскі карагод”, г. Гомель.
2003 г. – удзельнік рэспубліканскай выставы, прысвечанай 120-годдзю Я. Купалы і Я. Коласа, г. Мінск.
2004 г. – удзельнік міжнароднага пленэра, в. Сіднеў, Чарнігаўская вобласць, Украіна.
2004 г. – удзельнік рэспубліканскай выставы «Ад з’езда да з’езда», г. Мінск.
2004 г. – удзельнік афармлення экспазіцыі музея «Памяці ахвярам Азарыцкага лагера смерці».

Дурчын Пётр Сідаровіч (25.10.1918 – 19.07.1997)
Нарадзіўся 25.10.1918 г. у г. Мазыры Гомельскай вобл. Займаўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1934-1937 гг.). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Скончыў Маскоўскае мастацкае вучылішча памяці 1905 г. (1949 г.). Вучыўся ў Ф. Фогта, Я. Мініна, В. Бакшэева, П. Пятровічава, М. Крымава. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1949 г. Працаваў у станковай графіцы.
Асноўныя творы: пастэлі «Стары Мінск», «Сквер імя Я. Купалы», «Вясновыя карункі», «Скрозь галінкі», «Масток. Першы снег», «Дубок», «Рыга. Ратушная плошча», «Восеньскі матыў», «Куст бэзу», «Восеньскія кветкі»; серыі літаграфій «Брэсцкая крэпасць-герой», «Мазыр – горад на Палессі», партрэтная серыя афортаў «Абаронцы Брэсцкай крэпасці».
Работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, музеі “Брэсцкая крэпасць-герой” і іншых музеях Беларусі.
Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1989 г.). Узнагароджаны сярэбраным медалём імя М. Грэкава (1990 г.).
Член Беларускага саюза мастакоў з 1956 г.

Дуброва Віктар Кузьміч (15.10.1949 – 26.04.1994)
Нарадзіўся 15.10.1949, в. Бярозаўка Мазырскага раёна Гомельскай вобл. Скончыў Пензенскае мастацкае вучылішча імя К. Савіцкага (1973 г.), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1980 г.), творчыя майстэрні Акадэміі Мастацтваў СССР у Мінску (1984 г.), педагог М. Савіцкі.
Удзельнік мастацкіх выстаў з 1973 г. Працаваў у станковым жывапісе. Асноўныя творы: палотны «Цёплы вечар», «Час сенажаці», «Вяртанне з поля», «Пад старой яблыняй», «Максім Багдановіч – спявак зямлі беларускай», «Ірына»; серыя партрэтаў працаўнікоў Палесся.
Работы знаходзяцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў, музеях Беларусі і прыватных калекцыях. Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 г.

Захараў Пётр Сяргеевіч (1936 г.н.)
Нарадзіўся 5 жніўня 1936 г. у в. Карпавічы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Віцебскае мастацка-графічнае вучылішча (1958 г.).
У 1960-1961 гг. – загадчык мастацка-пастановачнай часткі Мазырскага народнага тэатра, з 1975 г. – адначасова мастак Гомельскага камбіната «Мастацтва» Мастацкага фонду Беларусі, з 1999 г. – галоўны мастак Мазырскага драматычнага тэатра імя І. Мележа.
Удзельнік мастацкіх выстаў з 1965 г.
Працуе ў напрамку тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва, у станковым жывапісе (пейзаж). Асноўныя работы: мастацкае афармленне спектакляў «Раскіданае гняздо» Я. Купалы, «Конармія» І. Бабеля, «Лявоніха на арбіце» і «Трыбунал» А. Макаёнка, «Людзі на балоце» І. Мележа, «Партызан» і «Брама неўміручасці» К. Крапівы, «Адкуль грэх?» А. Петрашкевіча; цыкл жывапісных палотнаў «Краявіды Мазыршчыны».
Лаўрэат усесаюзных фестываляў самадзейнай творчасці 1967 г. («Раскіданае гняздо») і 2-га фестывалю народнай творчасці (1986-1987 гг., «Паўлінка»), агляду (1983-1985 гг., «Трыбунал»), міжнародных фестываляў «Рампа сяброўства» ў 1976 г. (Талін, «Трыбунал»), у 1986 г. (г. Вільяндзі, Эстонія, «Люцікі-кветачкі», Гран-пры).
Узнагароджаны медалём «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» (2001 г.).
Член Беларускага саюза мастакоў з 1980 г.

Дуброва Мікалай Кузьміч (1952–2018 гг.)
Нарадзіўся 15 студзеня 1952 г. у в. Бярозаўцы Мазырскага раёна. Скончыў Пензенскае мастацкае вучылішча імя К.А. Савіцкага (1972 г.), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне графікі (1982 г.).
З 1978 г. з’яўляецца пастаянным удзельнікам мастацкіх выстаў: гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх, міжнародных. Работы экспанаваліся ў розных гарадах былога Савецкага Саюза і за мяжой (Індыя, Польшча). Працуе ў акварэлі, эстампе, станковым жывапісе, у жанрах лірычнага пейзажа і партрэта.
Асноўныя творы: акварэлі «Смутак», «Вячэрняя песня», «Да вечара», «Рух», «Над Прыпяццю», «Старая Рыга»; серыя афортаў «Космас для Свету»; жывапісныя палотны «Восеньскі пейзаж», «Стары Мазыр», «Соль зямлі», серыя партрэтаў вядомых працаўнікоў мастацтва і культуры г. Мазыра.
У 1988 г. быў прыняты ў Беларускі саюз мастакоў.
У 2003 г. атрымаў Дзяржаўную стыпендыю дзеячаў культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь за праект карціннай галерэі.
Работы знаходзяцца ў фондах Беларускага саюза мастакоў, літаратурных музеях, мастацкіх галерэях рэспублікі, за мяжой, у прыватных калекцыях.
З 2001 г. з’яўляецца кіраўніком студыі выяўленчага мастацтва «Фарбы» гарадскога Цэнтра дзіцячай творчасці. Удзельнік афармлення кабінета беларускай мовы і літаратуры ў в. Галоўчыцы Нараўлянскага раёна, Мазырскага эколага-культурнага цэнтра ў н.п. Козенкі Мазырскага раёна.

Васкоўскі Міхаіл Васільевіч (1950–2012 гг.)
Нарадзіўся 19 кастрычніка 1950 г. у в. Ільінка Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў аддзяленне керамікі Бабруйскага мастацка-прамысловага вучылішча (1971-1974 гг.). Служба ў СА (1969-1971 гг.). Працаваў на Аршанскай фабрыцы мастацкіх вырабаў (1974-1975 гг.). У 1975 г. быў запрошаны на работу ў Мазыр фабрыкай мастацкіх вырабаў (1974-2004 гг.).
Удзельнік мастацкіх выстаў з 1975 г.
Асноўныя творы: скульптурныя кампазіцыі «Касец», «Рыбак», «Палескія музыкі», «А мне лятаць ахвота», «Прадаю ката», «Пчаляр», «Валачобнік», «Скульптар», «Каваль»; дэкаратыўныя пасудзіны «Леў», «Зубр»; набор посуду «Глякі».
1977 г. – сярэбраны медаль ВДНГ СССР.
1987 г. – бронзавая медаль ВДНГ СССР.
1978, 1982, 1984,1986, 1987 гг. – дыпломы ВДНГ БССР за распрацоўку і выраб керамічных высокамастацкіх вырабаў дробнай пластыкі фальклорнага характару, а таксама дэкаратыўных пасудзін «Зубр», «Леў» і інш.
1986,1987 гг. – ганаровыя граматы і дыплом Упраўлення мастацкай прамысловасці БССР.
1995, 2001, 2005, 2006, 2007 гг. – ганаровы знак і дыпломы Музея свістулек у г. Чазуна (Італія) за ўдзел у Сусветнай выставе-конкурсе глінянай свістулькі.
1996 г. – дыплом пераможцы конкурсу «Ганчарны круг – 96».
1998 2000, 2002 гг. – дыпломы міжнароднага свята «Славянскі базар у Віцебску».
1999 г. – дыплом Гомельскага аблвыканкама за актыўны ўдзел у 2-ім Міжнародным фестывалі мастацтваў «Сожскi карагод».
Удзельнік міжнародных выстаў у Бельгіі, Югаславіі, Фінляндыі, Індыі, Італіі, Польшчы, Іраку і інш. Удзельнік нацыянальнай выставы Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай рэспубліцы Венесуэла (2007 г.).
Член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці з 1992 г. У 2005 г. прысуджана званне «Народны майстар Рэспублікі Беларусь».
Валодае шырокім арсеналам тэхнічных магчымасцей керамікі. Распрацаваў і ўкараніў у вытворчасць глазуры аднаўленчага агню, чорна-задымленую традыцыйную кераміку, традыцыйныя вырабы дробнай пластыкі. Распрацавана і ўкаранёна каля 600 узораў твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і выставачнага характару. Займаецца вырабам і ўсталёўкай садова-паркавай скульптуры ў г. Мазыры. З 2004 г. кіруе гуртком у Цэнтры дзіцячай творчасці г. Мазыра.


Урачы

Ярашэўскі Анатоль Трафімавіч
Нарадзіўся 13 лістапада 1939 г.
У 1963 г. скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.
1963-1964 гг. – урач-ардынатар Слабадской участковай бальніцы.
1964-1966 гг. – урач-хірург Мазырскай гарадской паліклінікі.
1966-1967 гг. – намеснік галоўнага ўрача паліклінікі па лячэбнай рабоце.
1967-1969 гг. – загадчык аддзялення пералівання крыві 2-ой абласной бальніцы ў г. Мазыры.
1969-1970 гг. – урач-ардынатар хірургічнага аддзялення 2-ой абласной бальніцы ў г. Мазыры.
1970-1972 гг. – клінічная ардынатура па хірургіі ў Мінску.
1972-1983 гг. – загадчык аддзялення экстранай хірургіі ў Гомельскай абласной бальніцы.
1983-1990 гг. – намеснік галоўнага ўрача па хірургіі Мазырскага гарадскога шпіталя.
1990-2003 гг. – загадчык другога хірургічнага аддзялення Мазырскага гарадскога шпіталя.
У 1987 г. Ярашэўскаму А.Т. прысвоена вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя па хірургіі, а ў 1990 г. ён быў удастоены звання «Выдатнік аховы здароўя».
За час работы А.Т. Ярашэўскі праявіў сябе як высокапрафесійны спецыяліст і дасведчаны арганізатар аховы здароўя. Пад кіраўніцтвам А.Т. Ярашэўскага і пры яго непасрэдным удзеле ў Мазырскай гарадской бальніцы было арганізавана аддзяленне хірургіі дзяцей, з метадаў лячэння і абследавання ўкаранёны аперацыі з прымяненнем лазера, лапараскапія, фібрахоледахаскапія, рэканструктыўныя аперацыі на страўніку, па-за пячёначных жоўцевых шляхах і абадковай кішцы.
Вялікую ўвагу А.Т. Ярашэўскі надаваў санітарна-асветніцкай рабоце, што дазволіла знізіць позні зварот і смяротнасць пры вострай хірургічнай паталогіі. З’яўляючыся настаўнікам маладых, ён падрыхтаваў больш за 40 хірургаў.

Сает Гаўрыла Яфімавіч
Вялікую работу па арганізацыі медыцынскай дапамогі ў г. Мазыры праводзіў урач Г.Я. Сает, нарадзіўся ў 1872 г. у г. Вільні.
У 1897-1898 гг. скончыў медыцынскі факультэт Дзербцкага ўніверсітэта (цяпер г. Тарту, Эстонія).
Атрымаўшы дыплом урача, працаваў у г. Вільні, але за ўдзел у палітычных гуртках быў высланы ў м. Юравічы (Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці), а ў 1903 г. пераехаў у г. Мазыр.
У 1904 г. Г.Я. Сает прызываецца на руска-японскую вайну ў якасці малодшага палкавога ўрача. У 1905 г. ён вярнуўся ў г. Мазыр.
З пачаткам імперыялістычнай вайны 1914 г. зноў прызываецца ў армію і прызначаецца палкавым урачом 3-га ўланскага Смаленскага палка.
З першых дзён усталявання Савецкай улады Г.Я. Саету была даручана арганізацыя аховы здароўя на Палессі, і ён, з уласцівай яму энергіяй, прыступіў да выканання гэтай адказнай задачы. Будучы членам калегіі Уздрава, ён арганізоўвае стабільную ўрачэбную дапамогу найбольш беднай частцы насельніцтва горада і вёсак і адначасова ўзначальвае санітарную службу Мазырскага павета.
Грамадзянская вайна перашкодзіла яго дзейнасці, і з 1918 г. – Г.Я. Сает у радах Чырвонай Арміі.
У лістападзе 1919 г. Г.Я. Сает быў адазваны на барацьбу з успыхнуўшай эпідэміяй сыпнога тыфу і, заразіўшыся пры аказанні дапамогі хвораму, 26 снежня 1919 г. ва ўзросце 47-мі гадоў памёр у г. Мазыры. Гэта быў чалавек вялікай душы. Ён заваяваў любоў і павагу мазыран.
Вось чаму пралетарыят г. Мазыра пранікся да яго глыбокай павагай. Не выпадкова ў першыя гады станаўлення Савецкай улады, Мазырскі акрвыканкам назваў адну з вуліц г. Мазыра імем доктара Саета.

Гурыновіч Мікалай Антонавіч
Гурыновіч Мікалай Антонавіч нарадзіўся 2 лістапада 1923 г. у в. Сарачы Слуцкага раёна Мінскай вобл. Беларус. Член КПСС з 1958 г.
Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут у 1953 г. па спецыяльнасці “Лячэбная справа” (дыплом Ж № 692195 ад 23.06.1953 г).
З 1959 г. працаваў галоўным урачом Слабадской участковай бальніцы.
У 1959 г. пераведзены на пасаду ардынатара тэрапеўтычнага аддзялення 2-ой абласной бальніцы Мазыра, а з 1964 г. загадваў тэрапеўтычным аддзяленнем.
З 1965 па 1975 гг. быў галоўным урачом Мазырскай бальніцы.
З 1976 г. зноў загадваў першым тэрапеўтычным аддзяленнем (21.09.1987 г. перайменавана ў пульманалагічнае).
Вышэйшая катэгорыя па пульманалогіі з 1987 г.
1984 год. Пасля праходжання ўдасканалення ў Маскве па «Клінічнай алергалогіі» ў аддзяленні стала аказвацца дапамога хворым дадзенага профілю.
Памёр Мікалай Антонавіч 21.01.1996 г.
Гэта быў глыбокадумаючы, высокаадукаваны ўрач, які выхаваў цэлую плеяду дактароў. Вучань М. Стражэска, Мікалай Антонавіч быў і ёсць узорам урача, педагог, падобны да С.П. Боткіна.

Файнштэйна Барыс Аронавіч
Заслужаны ўрач БССР, оталарынголаг Мазырскай бальніцы, ветэран Вялікай Айчыннай вайны.
Б.А. Файнштэйн нарадзіўся 29 ліпеня 1909 г. у г. Петрыкаве Гомельскай вобласці. У 1932 г. скончыў Беларускі дзяржаўны медінстытут.
З 1934 г. Б.А. Файнштэйн працаваў у г. Мазыры ўрачом-оталарынголагам і адначасова займаў шэраг адміністрацыйных пасад: загадчык гарадскога аддзела аховы здароўя, галоўны ўрач Палескай абласной бальніцы, а з 1940 г. – галоўны ўрач Мазырскай гарбальніцы.
З чэрвеня 1941 па кастрычнік 1945 гг. Б.А. Файнштэйн – начальнік шпіталя на Заходнім, Волхаўскім, Ленінградскім, 3-ім Прыбалтыйскім, 3-ім Беларускім, 2-ім Далёкаўсходнім франтах.
У 1946 г., вярнуўшыся ў г. Мазыр, працаваў урачом-оталарынголагам, галоўным урачом Палескай абласной бальніцы, намеснікам галоўнага ўрача па лячэбнай частцы, загадчыкам кабінета па ўліку і статыстыцы.
На працягу сваёй урачэбнай дзейнасці Б.А. Файнштэйн аддаў многа энергіі і ведаў для развіцця аховы здароўя на Палессі, лячэнню хворых.

Пярлоў Аляксандр Іванавіч
Заслужаны ўрач БССР, галоўны ўрач Мазырскага тубдыспансера. Нарадзіўся 27 жніўня 1892 г. у в. Баркова Віцебскага павета і губерні. У 1912 г. скончыў Магілёўскую фельчарскую пяцігадовую школу. З 1922 па 1926 гг. – студэнт Ленінградскага дзяржаўнага інстытута медыцынскіх ведаў. Пасля заканчэння інстытута працуе ў Жыткавіцкай раённай бальніцы.
З 1932 г. – загадчык Палескага абласнога супрацьтуберкулёзнага дыспансера. Пад яго кіраўніцтвам Мазырскі тубдыспансер стаў адной з найбольш буйных лячэбна-прафілактычных арганізацый супрацьтуберкулёзнай службы Беларусі. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў у радах Савецкай Арміі.
Пасля вайны вяртаецца ў г. Мазыр на пасаду галоўнага ўрача Мазырскага тубдыспансера, якую займаў раней. Вопытны і вядучы ўрач, ён карыстаецца вялікай павагай і аўтарытэтам не толькі ў Мазыры, але далёка за яго межамі.
А.І. Пярлоў сваю работу яднаў з грамадскай дзейнасцю. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. На працягу некалькіх скліканняў з’яўляўся дэпутатам Мазырскага гарсавета.
Вялікую работу праводзіў А.І. Пярлоў па паляпшэнні медыцынскага абслугоўвання насельніцтва. Урад высока ацаніў заслугі Аляксандра Іванавіча. Яму прысвоена званне заслужанага ўрача БССР.

Абрамовіч Франц Вікенцьевіч
Нарадзіўся ў 1864 г. Ф.В. Абрамовіча трэба лічыць заснавальнікам хірургіі на Палессі, дыяпазон яго хірургічнай дзейнасці быў вельмі абшырны.
У 1889 г. скончыў Пецярбургскую ваенна-медыцынскую акадэмію, а з 1895 г. працаваў старшым урачом Цвярской земскай бальніцы, займаючыся адначасова хірургіяй і гінекалогіяй. Віртуозна аперыраваў, займаўся навуковай работай, яго артыкулы друкаваліся ў медыцынскіх часопісах у Расіі і за мяжой.
У 1900 г. стаў доктарам навук. Прымаў удзел у руска-японскай вайне ў якасці хірурга перавязачнага атрада. За сваю прагрэсіўную палітычную дзейнасць Ф.В. Абрамовіч падвяргаўся праследаванню царскімі ўладамі аж да зняцця з работы Цвярскім Губернатарам. У 1914-1923 гг. працаваў у г. Гомелі, загадваючы хірургічным аддзяленнем, а з 1923 г. – у Мазыры.
Ён быў усебакова адукаваным чалавекам. Ім апублікаваны 22 навуковыя работы. Ф.В. Абрамовіч быў актыўным удзельнікам шматлікіх расійскіх і ўсесаюзных з’ездаў хірургаў, украінскіх і першага Беларускага з’езда хірургаў у 1929 г. Ён быў абраны намеснікам старшыні 18-га Усерасійскага з’езда хірургаў і практычна ім кіраваў.
У Мазыры Ф.В. Абрамовіч арганізаваў хірургічная-гінекалагічнае аддзяленне і загадваў ім. Ён стварыў у Мазыры навуковую асацыяцыю ўрачоў (урачэбнае грамадства). Як прадстаўнік асацыяцыі, ён дабіўся абмеркавання пытанняў арганізацыі медыцынскай дапамогі ў горадзе і раёне, даваў тэмы для работ і дакладаў маладым урачам і ўсяк дапамагаў ім.
Ф.В. Абрамовіч быў настолькі вядомым, што за дапамогай да яго звярталіся хворыя не толькі з усяго Палесся, але і з суседніх раёнаў Украіны.
Памёр Ф.В. Абрамовіч 10 мая 1933 г. на 70-ым годзе жыцця ад сыпнога тыфу, заразіўшыся пры абследаванні цяжкахворага.


Навукоўцы

Мацапура Міхаіл Яфрэмавіч
Акадэмік Акадэміі навук Беларускай ССР і Усесаюзнай Акадэміі сельскагаспадарчых навук імя У.І. Леніна, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі, лаўрэат Ленінскай і Дзяржаўнай прэмій СССР, доктар тэхнічных навук, прафесар.
М.Я. Мацапура нарадзіўся 20 лістапада 1908 г. у в. Барбароў Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці. Яшчэ падлеткам па дагаворы ён настаўнічае ў пачатковай школе. У 18-19 гадоў вядзе ў вёсцы грамадскую работу, становіцца кіраўніком камсамольскай арганізацыі.
У 1927 г. па пуцёўцы Аршанскага акруговага аддзела народнай асветы М.Я. Мацапура накіроўваецца на вучобу ў г. Ленінград. Тут ў 1932 г. скончыў факультэт індустрыяльнага земляробства пры Ленінградскім інстытуце механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Пасля заканчэння інстытута М.Я. Мацапура вяртаецца ў Беларусь.
У 1933 г. па яго ініцыятыве была створана Беларуская навукова-даследчая станцыя механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. М.Я. Мацапура працуе тут старшым навуковым супрацоўнікам, дырэктарам станцыі. На працягу некалькіх гадоў ім была праведзена вялікая арганізацыйная работа, створана і рэалізавана ў вытворчасць трактарная бульбаўборачная машына М-2 і ТЭК-2, кормазапарнік ЗК-0,5, апублікавана больш за дзесяць навуковых работ, абаронена кандыдацкая дысертацыя.
У 1938 г. ён паступае ў дактарантуру Усесаюзнай Акадэміі сельскагаспадарчых навук імя У.І. Леніна і адначасова кіруе лабараторыяй бульбяных машын Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі.
З 1943 па 1945 гг. Міхаіл Яфрэмавіч Мацапура – намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення адукацыйных і навукова-даследчых устаноў Наркамата саўгасаў СССР. Акрамя таго, ён вядзе вялікую навуковую і выкладчыцкую работу. У 1945 г. яму прысвоена вучоная ступень доктара тэхнічных навук, у 1947 г. – званне прафесара.
У гэтым жа годзе М.Я. Мацапура быў прызначаны дырэктарам Інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі Акадэміі навук БССР, абраны сапраўдным членам Акадэміі і акадэмікам-сакратаром АН БССР. Міхаіл Яфрэмавіч многа зрабіў для аднаўлення разбуранай падчас вайны Акадэміі, арганізацыі навуковых даследаванняў. Створаны зусім на новым месцы ў цяжкія пасляваенныя гады Інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі зараз з’яўляецца адным з найбольш буйных у краіне.
У 1954 г. яму прысвоена званне заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі. У 1957 г. яго выбіраюць акадэмікам і віцэ-прэзідэнтам зноў арганізаванай Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР, у 1964 г. – акадэмікам Усесаюзнай Акадэміі сельскагаспадарчых навук імя У.І. Леніна.