27 лістапада 2020
Увазе арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія прынялі рашэнне аб пераходзе на спрошчаную сістэму падаткаабкладання з 1 студзеня 2021 года
Арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія прынялі рашэнне аб пераходзе на прымяненне спрошчанай сістэмы падаткаабкладання з 1 студзеня 2021, павінны з 1 кастрычніка па 31 снежня 2020 года (уключна) прадставіць у падатковы орган па месцы пастаноўкі на ўлік апавяшчэнне аб пераходзе на спрошчаную сістэму падаткаабкладання.
Перайсці на прымяненні спрошчанай сістэмы падаткаабкладання з 01.01.2021 года маюць права:
- арганізацыі, у якіх колькасць работнікаў у сярэднім за 9 месяцаў бягучага года не перавышае 100 чалавек і валавая выручка нарастаючым вынікам за гэты ж перыяд складае не больш за 1 538 843 беларускіх рублёў;
- індывідуальныя прадпрымальнікі, у якіх валавая выручка нарастаючым вынікам за 9 месяцаў бягучага года складае не больш за 330 750 беларускіх рублёў.
Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Мазырскім раёне
Усе навiны