Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -20-14-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
Мазырскі замак
Мазырскі замак
Галоўная / Навіны раёна
20 сакавіка 2020

Усё, што трэба ведаць пра каронавірусную інфекцыю, расказалі ў Мазырскай цэнтральнай паліклініцы

Гэта вострае інфекцыйнае захворванне, выкліканае каронавірусам, якое характарызуецца (галоўным чынам) паражэннем дыхальнай сістэмы. Інкубацыйны перыяд - ад 2 да 14 дзён. Шлях перадачы - паветрана-кропельным і кантактна-бытавы.

Асноўныя сімптомы - тэмпература, кашаль, цяжар у грудной клетцы, цяжкасць дыхання, боль у мышцах, а таксама можа ванітаваць і быць вадкі стул.

Прафілактыка заражэння і распаўсюджвання:

-рэгулярна мыйце рукі з мылам не менш як 15 секунд ці апрацоўвайце іх спіртазмяшчальным антысептыкам;

-пазбягайце цеснага кантакту (менш як 1 метр) з хворымі людзьмі, у якіх адзначаецца кашаль і тэмпература;

-не дакранайцеся нямытымі рукамі да носа, рота і вачэй;

-пры кашлі або чханні прыкрывайце нос і рот аднаразовымі сурвэткамі;

-устрымайцеся ад наведвання месцаў з масавым знаходжаннем людзей.

Пры з’яўленні сімптомаў захворвання, якія з’явіліся на працягу 14 дзён пасля вяртання з краін, дзе рэгіструюцца выпадкі каронавіруснай інфекцыі COVID-19 (Кітай, Італія, Іран, Паўднёвая Карэя і шэраг іншых краін) неабходна:

-застацца дома;

-выклікаць брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі;

-пры выкліку інфармаваць дыспетчара аб краіне знаходжання і даце вяртання.

У Беларусі на каронавірус абследуюць тых, хто на працягу апошніх 14 дзён прыбыў з Кітая, Ірана, Італіі і Паўднёвай Карэі, а таксама тых, хто шчыльна кантактаваў з пацыентамі з пацверджаным каронавірусам.

Астатнім праводзяць лабараторнае абследаванне на COVID-19 толькі пры наяўнасці паказанняў і па накіраванні ўрача.

Працуюць гарачыя лініі па пытаннях прафілактыкі каронавіруснай інфекцыі:

-галоўнае ўпраўленне аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама, тэл. (8-0232) 50-32-04, панядзелак-пятніца - з 9.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00;

дзяржаўная ўстанова «Гомельскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя», тэл. (8-0232) 75-56-99, панядзелак-пятніца - з 9.00 да 13.00, з 13.30 да -17.00;

дзяржаўная ўстанова «Гомельскі гарадскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі», тэл. (8-0232) 21-02-17 панядзелак-пятніца - з 9.00 да 13.00, з 13.30 да 17.00.

У Мазыры і Мазырскім раёне інфармацыю па дыягностыцы каронавіруснай інфекцыі можна атрымаць у паліклініках па месцы жыхарства па тэлефонах:

-центральная гарадская паліклініка г. Мазыра (г. Мазыр, вул. Катлаўца, д. 14, корп. А), рэгістратура: 24-72-39, 24-72-59, 24-72-60;

-паліклініка № 2 г. Мазыра (г. Мазыр, вул. Савецкая, д. 164), рэгістратура: 25-09-30, 25-13-07;

-паліклініка гарадской дзіцячай бальніцы г. Мазыра (г. Мазыр, вул. Інтэрнацыянальная, д. 125), рэгістратура: 24-63-72, 24-63-73, 24-63-74;

-Мазырская гарадская бальніца, інфекцыйнае аддзяленне (г. Мазыр, вул. Катлаўца, д. 14), прыёмнае аддзяленне - 24-70-93. /«Жыццё Палесся»/


Усе навiны