Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -20-14-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
Мазырскі замак
Мазырскі замак
Галоўная / Навіны раёна
27 лістапада 2020

Тэрмін дзеяння даведак і дакументаў юрыдычных і фізічных асоб падоўжаны на паўгода

 
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 лістапада падпісаў указ №442 «Аб падаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў», якім на 6 месяцаў падаўжаецца тэрмін дзеяння даведак юрыдычных і фізічных асоб, калі яны заканчваюцца з 10 лістапада 2020 года па 10 мая 2021 года.Напрыклад, калі тэрмін дзеяння дазволу заканчваецца 1 снежня гэтага года, то ён працягваецца аўтаматычна да 1 чэрвеня 2021 года.Пастановай Савета Міністраў будзе вызначаны вычарпальны пералік дакументаў, тэрмін дзеяння якіх падаўжаецца, і найменняў адміністрацыйных працэдур, пры ажыццяўленні якіх такія дакументы былі выдадзены. Чакаецца, што ў пералік увойдуць працэдуры выдачы медыцынскай даведкі аб стане здароўя, пашпарты грамадзяніна, пасведчанні вадзіцеля і многіх іншых дакументаў.Аналагічны падыход ужо прымяняўся і добра сябе зарэкамендаваў у першую хвалю пандэміі. Так, згодна з указам №172 ад 19 мая гэтага года дазволы і іншыя дакументы, тэрмін дзеяння якіх скончыўся з 30 красавіка па 31 ліпеня гэтага года, аўтаматычна падаўжаліся на 3 месяцы.У перыяд складанай эпідэмічнай абстаноўкі дадзеныя меры дазволяць скараціць колькасць наведванняў дзяржаўных органаў для афармлення неабходных дакументаў, знізіць адміністрацыйную нагрузку на грамадзян і суб’екты гаспадарання.
belta.by
 
Усе навiны