Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -20-14-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
г. Мазыр
г. Мазыр
Галоўная / Навіны раёна
22 мая 2020

Тэрмін дзеяння дакументаў і даведак аўтаматычна працягваецца на 3 месяцы

 
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №172 «Аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Выдадзеныя фізічным і юрыдычным асобам (у тым ліку і індывідуальным прадпрымальнікам) даведкі і дакументы, тэрмін дзеяння якіх заканчваецца ў перыяд з 30 красавіка па 31 ліпеня 2020 года, застануцца сапраўдныя яшчэ тры месяцы. Напрыклад, калі тэрмін дзеяння дазволу завяршаецца 15 мая 2020 года, то ён будзе працягнуты аўтаматычна да 15 жніўня 2020 года.
Пастановай Савета Міністраў будзе вызначаны вычарпальны пералік дакументаў, тэрмін дзеяння якіх падаўжаецца, і найменняў адміністрацыйных працэдур, пры ажыццяўленні якіх такія дакументы выдаюцца.
У перыяд складанай эпідэміялагічнай абстаноўкі прапанаваныя меры дазволяць скараціць колькасць наведванняў дзяржаўных органаў (арганізацый) для афармлення неабходных дакументаў, знізіць адміністрацыйную нагрузку на грамадзян і суб’екты гаспадарання, адкласці на 3 месяцы іх фінансавыя выдаткі.
Па наяўнай інфармацыі, пастанова Савета Міністраў, якая вызначае пералік дакументаў і працэдур, будзе прынята і апублікавана ў бліжэйшы час. Мяркуецца, што ў яго будуць уключаны, у прыватнасці, працэдуры выдачы медыцынскай даведкі аб стане здароўя, пашпарта грамадзяніна Беларусі (для пражываючых у сваёй краіне) у сувязі з дасягненнем 14-гадовага ўзросту, пасведчання вадзіцеля на права кіравання механічным транспартным сродкам. Акрамя таго, у пералік дакументаў, якія падлягаюць прадаўжэнню, прапануецца ўключыць сертыфікаты прадукцыі (работ, паслуг) уласнай вытворчасці, у тым ліку паслуг банкам, нябанкаўскім крэдытна-фінансавым, страхавым арганізацыям, камерцыйным мікрафінансавым арганізацыям і лізінгадаўцам.
 /Газета “Жыццё Палесся”/

Усе навiны