Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -300111

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
Мазырскі замак
Мазырскі замак
Галоўная / Навіны раёна
1 снежня 2021

Штогадовы экспарт ААТ “Мазырсоль” дасягае больш за $ 40 млн.

Адзіным вытворцам у рэспубліцы выварачнай солі класа “экстра” з’яўляецца ААТ “Мазырсоль”.

Таварыствам праведзена шырокамаштабная рэканструкцыя і мадэрнізацыя з павелічэннем вытворчасці выварачнай солі з 360 да 480 тыс. т солі на год, павялічаны магутнасці па вытворчасці таблеціраванай солі з 565 т у 2005 годзе да 150 тыс. т у 2021 годзе, у 2010 годзе асвоена вытворчасць пасолачна-нітрытнай сумесі (выраблена 360 т) і да 2021 года павялічана больш як у 95 разоў (38,5 тыс. т), у 2012 годзе асвоена вытворчасць грануляванай солі, вытворчыя магутнасці якой складаюць 10 тыс. т на год. “Праведзеная мадэрнізацыя дазваляе ААТ “Мазырсоль” упэўнена адчуваць сябе на знешніх рынках, 84% выпускаемай прадукцыі экспартуецца ў 15 краін свету. Штогадовы экспарт складае каля 430 тыс. т на суму больш за $ 40 млн", – сказаў намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Субоцін падчас сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі ў Авальнай зале Дома ўрада.

Акрамя таго, за апошнія пяць гадоў прадпрыемствамі харчовай прамысловасці праведзена каласальная праца па дыверсіфікацыі экспартных паставак.

 

(Жыццё Палесся)


Усе навiны