Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -300111

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
Мазырскі замак
Мазырскі замак
Галоўная / Навіны раёна
4 жніўня 2021

Шматдзетным сем’ям акажуць матэрыяльную дапамогу да навучальнага года

Установа “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мазырскага раёна” інфармуе, што згодна з мерапрыемствамі Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь” на 2021-2025 гады на кожнага навучэнца са шматдзетнай сям'і, які навучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі) у Рэспубліцы Беларусь, прадугледжана выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года ў памеры 65 рублёў. Выплата матэрыяльнай дапамогі ажыццяўляецца на падставе наступных дакументаў:

-пашпарта аднаго з бацькоў;

- даведкі аб навучанні дзяцей з устаноў адукацыі (2021/2022 нав. г.);

- пасведчанні аб нараджэнні дзяцей (школьнікаў);

-пасведчанні шматдзетнай сям'і;

- разліковага рахунку заяўніка ў ААТ “ААБ Беларусбанк”.

Прыём дакументаў ажыццяўляецца штодня, акрамя нядзелі, з 8.30 да 17.30 (абед з 13.00 да 14.00) па адрасе: г. Мазыр, пл. Горкага, 7, каб. № 2.

Па кансультацыю звяртайцеся па тэл.:22-52-26, 22-52-21, 22-52-10.

 

(Жыццё Палесся)


Усе навiны