Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -300111

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
г. Мазыр
г. Мазыр
Галоўная / Навіны раёна
25 лютага 2021

Пытанне – адказ  

Падкажыце калі ласка, збіраюся працаваць няняй. Ці можна ў гэтым выпадку працаваць без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка? Якія падаткі патрабуецца выплаціць? 

Дзеючае ў Рэспубліцы Беларусь заканадаўства дазваляе фізічным асобам ажыццяўляць пэўныя віды дзейнасці без абавязковай рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, але з выплатай адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб (далей - адзiны падатак). Пералік такіх відаў дзейнасці вызначаны часткай 4 пунктам 1 артыкула 1 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, пунктам 3 артыкула 337 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь. У гэты пералік уключана, у тым ліку, догляд за дарослымі і дзецьмі.

Для гэтага фізічнай асобе неабходна:

 - да дня пачатку ажыццяўлення дзейнасці падаць у любы падатковы орган апавяшчэнне з указаннем віду дзейнасці, які мяркуецца ажыццяўляць, а таксама перыяд ажыццяўлення дзейнасці і месца ажыццяўлення дзейнасці (населены пункт);

 - выплаціць разлічаную падатковым органам суму адзінага падатку.

 Стаўка адзінага падатку за месяц у Мазыры складае 22 рублі, а ў Мазырскім - раёне 19 рублёў.

 (Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Мазырскім раёне)


Усе навiны