Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -20-14-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
рака Прыпяць
рака Прыпяць
Галоўная / Навіны раёна
21 лютага 2020

Новы дзіцячы сад пабудуюць у Мазыры

Дзіцячыя яслі-сад на 350 месцаў пачнуць будаваць у гэтым годзе ў новым мікрараёне №3 па вул. Прытыцкага ў Мазыры.
Гэты мікрараён у народзе называюць маладзёжным. І ён апраўдвае гэтую назву. «Цяпер актыўна забудоўваюцца новыя кварталы. Тут атрымліваюць жыллё шматдзетныя і маладыя сем’і. Узвядзенне дзіцячага сада - гэта рашэнне на перспектыву. Навасельцы не будуць мець праблем з уладкаваннем дзяцей у сад», - адзначыў намеснік старшыні Мазырскага райвыканкама Фелікс Галюк.
Комплекс будынкаў ясляў-сада будзе ўключаць адміністрацыйны корпус і восем асобных двух-і трохпавярховых блокаў для груп. Некаторыя з іх злучаць пераходнымі галерэямі. Лесвічныя пралёты ў блоках будуць з вітражнымі вокнамі. Па перыметры тэрыторыі будуць размешчаны гульнявыя пляцоўкі, крытыя павільёны і зялёныя зоны. Прадугледжаны невялікая аквазона, спартыўныя пляцоўкі з бяспечным мяккім пакрыццём.
Будаўніцтва ясляў-сада ўключана ў комплексны план добраўпарадкавання Мазыра на 2020 год. Праграма прадугледжвае капітальны рамонт і мадэрнізацыю аб’ектаў сацсферы. У прыватнасці, адновяць Мазырскі драматычны тэатр і цэнтр дзіцячай творчасці. «Значна зменіцца цэнтральная плошча. Нададзім увагу добраўпарадкаванню прыдамавых тэрыторый», - расказаў Фелікс Галюк. Капітальна будуць адрамантаваны і лесвічныя маршы, якія злучаюць гарадскія рознаўзроўневыя кварталы.
«Мясцовыя ўлады прыкладаюць максімум намаганняў, каб людзям было камфортна жыць і працаваць», - падкрэсліў Фелікс Галюк. Ён дадаў, што за апошнія пяць гадоў Мазырскі край памаладзеў. Калі ў 2013-14 гадах сярэдні ўзрост жыхароў раёна складаў 38 гадоў, то цяпер 32. Сярэдняя працягласць жыцця 75 гадоў. /Газета “Жыццё Палесся”/

Усе навiны