Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -300111

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
Мазырскі замак
Мазырскі замак
Галоўная / Навіны раёна
1 снежня 2021

Мазырская служба “101”: лічбы і факты

Лічбы і факты

У перыяд з 22 па 28 лістапада на тэрыторыі горада Мазыра і Мазырскага раёна пажараў не зарэгістравана, у 2 выпадках паведамленні аб здарэнні не пацвердзіліся. Усяго з пачатку года на Мазыршчыне адзначана 42 вогненныя здарэнні, на якіх загінулі 9 чалавек. За гэты ж перыяд у Беларусі зарэгістравана 5645 пажараў, ахвярамі агню сталі 583 чалавекі. Яшчэ 5883 чалавекі было выратавана работнікамі МНС пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Як і раней, асноўнай прычынай узгаранняў застаецца неасцярожнасць пры абыходжанні з агнём.

ДТЗ: работнікамі МНС выратаваны вадзіцель легкавога аўтамабіля

26 лістапада ў 9-07 у цэнтр аператыўнага кіравання ад дзяжурнага РАУС па прамой лініі сувязі паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні па адрасе: Мазырскі р-н, у 1 км ад пас. Дружба, траса Р-31 Мазыр-Ельск.

Па прыбыцці да месца выкліку ратавальнікаў было ўстаноўлена, што адбылося лабавое сутыкненне легкавога і грузавога аўтамабіляў.

У выніку ДТЗ вадзіцель легкавога аўтамабіля 1972 г. н. апынуўся заціснутым. Вадзіцель 1996 г. н. грузавога аўтамабіля самастойна пакінуў аўтамабіль, у медыцынскай дапамозе не мае патрэбы.

Работнікі МНС пры дапамозе пажарнага аварыйна-выратавальнага абсталявання расціснулі пярэднія стойкі і дзвярныя завесы аўтамабіля, транспартавалі пацярпелага з аўтамабіля і паклалі на насілкі, а затым перадалі работнікам хуткай медыцынскай дапамогі для шпіталізацыі ва УАЗ “Мазырская ЦРБ”.

“Не прапальвай сваё жыццё!”

У Мазырскім раёне завяршыўся другі этап рэспубліканскай акцыі “Не прапальвай сваё жыццё!”. Работнікі МНС правялі прафілактычныя мерапрыемствы ў Мазырскім дзяржаўным прафесійным ліцэі будаўнікоў, а таксама ў Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І.П. Шамякіна.

Работнікі МНС гутарылі з навучэнцамі аб небяспецы такой шкоднай звычкі, як курэнне, па прычыне якой адбываецца вялікая частка здарэнняў з гібеллю людзей на пажарах. Для таго каб зносіны былі карысныя, з удзельнікамі акцыі праводзілі розныя конкурсы, віктарыны і тлумачылі правільнасць дзеянняў чалавека, які патрапіў у надзвычайную сітуацыю, падмацоўваючы рэкамендацыі праглядам прафілактычных фільмаў. Атрыманыя веды і станоўчыя эмоцыі для ўсіх удзельнікаў былі дапоўнены карыснымі тэматычнымі памяткамі, а таксама пажаданнем ад ратавальнікаў “берагчы сябе і сваіх блізкіх”.

АПА ратуе!

Пра існаванне аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў сёння ведае кожны. Неабходнасць іх устаноўкі ўжо даўно не выклікае сумненняў, аднак многія людзі пакуль не вельмі выразна разумеюць важнасць дадзенага прыбора і тое, што менавіта ён можа своечасова апавясціць аб небяспецы і даць магчымасць выратавання людзей і маёмасці ад пажару. Каб засцерагчы сябе і сваіх блізкіх, прапануем Вам задумацца аб усталяванні ў сваім жыллі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.

Прынцып працы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка просты, так як ён увесь час кантралюе канцэнтрацыю дыму ў памяшканні і, калі яна перавышае крытычны паказчык, падае пранізлівы магутны гукавы сігнал, пачуць які можа не толькі спячы чалавек, але і яго суседзі. У большасці краін існуе абавязковае нарматыўнае патрабаванне па абсталяванні жылых памяшканняў у дамах і кватэрах апавяшчальнікамі. Яны павінны ўсталёўвацца на столі (сцяне) у кожным жылым пакоі, як правіла, у сярэдзіне памяшкання, але не бліжэй за 10 см ад сцяны (столі) і не бліжэй за 50 см да кута сцяны.

Каб абараніць сябе і сваіх блізкіх ад пажараў, загадзя прымайце меры па павышэнні ўзроўню пажарнай бяспекі Вашых домаўладанняў. І памятайце, што адной з эфектыўных мер з'яўляецца ўстаноўка аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў!

Праверка паказала

Мазырскім раённым падраздзяленнем МНС быў праведзены маніторынг рэстарана “Палессе” ААТ “Мазырская гандлёвая кампанія “Палессе” (дырэктар Семянюк Н. В.) па адрасе: г.Мазыр, б. Страканіцкі, 13а.

У ходзе дадзенага маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб пажарнай бяспецы, супрацьпажарных патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы супрацьпажарнага нармавання і стандартызацыі, а менавіта:

- не забяспечана магчымасць вольнага адчынення знутры без ключоў замкоў (завал) у вонкавых эвакуацыйных дзвярах з будынка рэстарана;

- загрувашчаны праход на шляху эвакуацыі (калідор на другім паверсе будынка) прадметамі мэблі.

- не забяспечана працаздольнасць і спраўнасць сродкаў супрацьпажарнай абароны рэстарана, а менавіта – сістэм пажарнай аўтаматыкі (СПА) (у непрацаздольным стане СПА на рэзервовай крыніцы сілкавання; у непрацаздольным стане сістэма абвесткі аб пажары і кіраваннем эвакуацыяй людзей (не функцыянуюць паказальнікі эвакуацыйных выхадаў у памяшканні залы рэстарана на другім паверсе будынка, у памяшканні вестыбюля рэстарана на першым паверсе будынка; не забяспечана працаздольнасць адключэння зблакаванай з СПА сістэмы вентыляцыі рэстарана).

- адсутнічае на аб’екце “Журнал уліку няспраўнай сістэмы”;

- не забяспечаны запас пажарных апавяшчальнікаў на аб’екце не менш за 10% ад колькасці зманціраваных.

Уручаны рэкамендацыі ДПН для ліквідацыі парушэнняў.


Усе навiны