Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -300111

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
Мазырскі замак
Мазырскі замак
Галоўная / Навіны раёна
3 жніўня 2021

Літвінчук і Худзенка выйшлі ў паўфінал алімпійскай рэгаты ў гонках байдарак-двоек на дыстанцыі 500 м

Марына Літвінчук і Вольга Худзенка выйшлі ў паўфінал алімпійскай рэгаты ў гонках байдарак-двоек на дыстанцыі 500 м, перадае БЕЛТА.

У сваім папярэднім заездзе беларускі занялі другое месца з вынікам 1 хв 43,377 сек. Апярэдзіць іх змаглі толькі спартсменкі з Венгрыі Тамара Чыпеш і Эрыка Медвецкі – 1 хв 42,776 сек. У чвэрцьфіналах працягнуць барацьбу экіпажы з Германіі, Славеніі і Даніі.

Алімпійскія гульні ў Токіо стартавалі 23 ліпеня. На дадзены момант зборная Беларусі займае 44-е месца ў неафіцыйным медальным заліку, заваяваўшы 1 залатую і 1 бронзавую ўзнагароду. Лідзіруе зборная Кітая, на другім месцы – ЗША, на трэцім – Японія. Урачыстая цырымонія закрыцця Алімпіяды запланавана на 8 жніўня.

 

(Жыццё Палесся)


Усе навiны