Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -20-14-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
г. Мазыр
г. Мазыр
Галоўная / Навіны раёна
10 ліпеня 2020

Кінуць своечасова выратавальны круг!

 
Такая місія ў Асводаўцаў, якія заступаюць на дзяжурства. Асабліва цяпер, калі на календары ліпень і людзі масава накіроўваюцца да воднай роўнядзі. Вось толькі часта многія з адпачываючых грэбуюць правіламі бяспекі. Адсюль і сумная статыстыка. Толькі за мінулы тыдзень у краіне загінулі ад ўтаплення 27 чалавек, адзін з іх - непаўнагадовы. Былі выратаваны 19 чалавек, з якіх - 5 дзяцей. Мазырскія ратавальнікі Асвода ў гэтыя дні таксама вызначыліся, ня дазволіўшы патануць дзіцяці.
Супрацоўнікі Мазырскай РА Асвод тэхнічна аснашчаны і прафесійна падрыхтаваныя. У наяўнасці - катары, лодкі, вадалазны рыштунак. Яны гатовыя, але і людзям не варта грэбаваць правіламі бяспекі, бо вада памылак не даруе.
Матарыст-рулявы выратавальнага катара Мазырскай выратавальнай станцыі Асвод Вячаслаў Ершын і вадалаз 7-га разраду Андрэй Панурын заступілі на дзяжурства.

Фота Сяргея Баравіка.
/ Газета Жыццё Палесся /

Усе навiны