Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -32-21-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
г. Мазыр
г. Мазыр
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
10 чэрвеня 2019

Чарговы творчы год скончыўся для танцавальнага дзіцячага ансамбля «Палеская зорачка»

Ансамбль “Палеская зорачка” стаў лаўрэатам першай ступені VIIІ Міжнароднага фестывалю дзіцяча-юнацкай і студэнцкай творчасці «Стань зоркай!». Маштабны форум праходзіў вясной, а ўжо гэтым летам маленькія артысты адправяцца ў знакаміты лагер «Артэк». Пуцёўкі туды – узнагарода за заслужаную перамогу. Зрэшты, за мінулы творчы год у «Палескай зорачкі» яшчэ шмат дасягненняў. Навагоднія дабрачынныя канцэрты, выступленні пад эгідай Фонду міру, удзел у фестывалях і конкурсах самага рознага ўзроўню. Творчае жыццё артыстаў «Зорачкі» – яркае, цікавае і вельмі насычанае. Самай юнай артыстцы ансамбля сёння ўсяго два гады! Самыя старэйшыя – вучні ўжо выпускных класаў. У кожнага дзіцяці – свая адмысловая любоў да сцэны.
Справаздачны канцэрт з нагоды заканчэння творчага навучальнага года насіў дабрачынны характар. У Гарадскі Палац культуры запрасілі бацькоў, а таксама выхаванцаў дзіцячага дома і сацыяльнага прытулку, і ветэранаў. Падчас іскрамётнага шоў «Палеская зорачка» яшчэ раз пацвердзіла сваё майстэрства, прафесіяналізм педагогаў і адоранасць вучняў. Наперадзе канікулы. А ўжо ў верасні пачнецца новы цікавы, поўны планаў і ідэй творчы сезон. /Тэлеканал “Мазыр”/

Усе навiны