Адрас райвыканкама:
247760, Гомельская вобласць, г. Мазыр, пл.Леніна, 16

Тэлефон прыёмнай:
8- (0236) -20-14-40

Электронны адрас для дзелавой перапіскі: mozyrisp1@mail.gomel.by
рака Прыпяць
рака Прыпяць
Галоўная / Навіны раёна
18 верасня 2020

Адкрыццё цэнтра творчасці дзяцей і моладзі

 
17 верасня адбылося ўрачыстае адкрыццё ДУА «Мазырскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі». Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Генадзь Салавей, старшыня Мазырскага раённага выканаўчага камітэта Алена Паўлечка, старшыня Мазырскага раённага Савета дэпутатаў Галіна Кудзіна, начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама Руслан Смірноў, начальнік аддзела адукацыі Мазырскага райвыканкама Любоў Клепчукова.
Цэнтр творчасці заўсёды лічыўся сімвалам развіцця творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі Мазыршчыны. Дырэктар цэнтра Аксана Казачэнка выказала ўпэўненасць, што ў новых сценах веды і вопыт, назапашаныя калектывам, будзе толькі памнажаецца. У чаканні новых адкрыццяў, галоўным інжынерам ПК «Мазырбуд» Мікалаем Марціненкам быў уручаны сімвалічны ключ дырэктару цэнтра.
Звярнуўшыся да прысутных з прывітальным словам, госці ўрачыста перарэзалі стужку і адправіліся на экскурсію па новым цэнтры.

Аляксандра Кірынская.
Фота Аляксандра Саладкова.
/ Газета Жыццё Палесся /
 
Усе навiны